Іван Стрыніч
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 ліпеня 1987[1][2][…] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Харватыя | |||||||||||||||||||||
Рост | 186 см[3] | |||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Стрыніч (харв.: Ivan Strinić; нар. 17 ліпеня 1987, Спліт, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2010—2018).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Іван знаходзіўся ў сістэме французскага клуба «Ле-Ман», за які аднак не правёў ніводнай гульні. На радзіме гуляў за клубы «Хрвацкі Драгаволяц» і «Хайдук».
«Дняпро»
[правіць | правіць зыходнік]27 студзеня 2011 года Стрыніч падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Дняпро»[4]. Паводле некаторых дадзеных, сума трансферу склала 4 мільёны еўра[5]. У футболцы «Дняпро» Іван дэбютаваў 6 сакавіка 2011 года, у матчы чэмпіянату Украіны супраць «Таўрыі» (2:2)[6], у ім жа забіў і свой першы гол за клуб прыгожым ударам з трыццаці метраў. 20 сакавіка, у прынцыповым супрацьстаянні з кіеўскім «Дынама» прынёс перамогу сваёй камандзе, забіўшы адзіны гол[7].
Італія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля чатырох сезонаў праведзеных ва ўкраінскай лізе Іван быў набыты італьянскім клубам «Напалі». 31 жніўня 2017 года за 2 млн еўра перайшоў у «Сампдорыю»[8].
У ліпені 2018 года на правах свабоднага агента перайшоў у «Мілан»[9], аднак у жніўні ў абаронцы выявіліся праблемы з сэрцам, з-за якіх ён толькі са студзеня 2019 года пачаў з’яўляцца на лаўцы запасных. У жніўні 2019 года, так і не згуляўшы ні ў адным матчы, па ўзаемнай згодзе пакінуў «Мілан»[10].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У нацыянальнай зборнай Харватыі Іван дэбютаваў 19 мая 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі, гульня скончылася перамогаў харвацкіх футбалістаў з лікам 1:0.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Хайдук»
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2010
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ivan Strinic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ivan Strinić // FBref.com
- ↑ http://www.sscnapoli.it/Squadra/Ivan-Strinic
- ↑ Иван Стринич подписал контракт с «Днепром». ua-football.com
- ↑ «Днепр» заплатит за Стринича 4 млн евро. ua-football.com
- ↑ Днепр-Таврия: интрига, битва и ничья. football.ua
- ↑ Динамо: поражение в Днепропетровске. football.ua
- ↑ Сапата и Стринич за 22 млн евро перешли из «Наполи» в «Сампдорию». by.tribuna.com
- ↑ «Милан» подписал Рейну и Стринича. by.tribuna.com
- ↑ «Милан» расторг контракт со Стриничем. Он не сыграл ни одного матча за клуб. by.tribuna.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Стрыніч
- Нарадзіліся 17 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Спліце
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Харватыі
- Ігракі зборнай Харватыі па футболе
- Ігракі ФК Ле-Ман
- Ігракі ФК Хрвацкі Драгаволяц
- Ігракі ФК Хайдук Спліт
- Ігракі ФК Дняпро Дніпро
- Ігракі ФК Напалі
- Ігракі ФК Сампдорыя
- Ігракі ФК Мілан