Ізабела Валуа (каралева Англіі)
Ізабела Французская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Isabelle de France | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 8 студзеня 1397 | ||||||
Папярэднік | Ганна Люксембургская | ||||||
Пераемнік | Жанна Наварская | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валянціна Вісконці | ||||||
Пераемнік | Бона д’Арманьяк | ||||||
як жонка герцага Арлеанскага | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 лістапада 1389[1] |
||||||
Смерць |
13 верасня 1409 (19 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род |
Валуа (па факце нараджэння) Плантагенеты (у першым шлюбе) Валуа-Арлеан (у другім шлюбе) |
||||||
Бацька | Карл VI Валуа[2] | ||||||
Маці | Ізабела Баварская[2] | ||||||
Муж | Рычард II[2][3] і Карл, герцаг Арлеанскі[2][3] | ||||||
Дзеці | Жанна Валуа[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ізабела Французская (фр.: Isabelle de France) або Ізабела дэ Валуа (фр.: Isabelle de Valois; 9 лістапада 1387/1389 — 13 верасня 1409)[4] — другая жонка караля Англіі Рычарда II. Пасля яго смерці вярнулася ў Францыю і ажанілася з Карлам, герцагам Арлеанскім.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ізабела была другой з дочак французскага караля Карла VI і Ізаба Баварскай. Паводле захаваных звестак сучаснікаў прынцэса была прыгожая і валодала далікатнымі манерамі[5].
У кастрычніку ці лістападзе 1396 года ў Кале адбылося вяселле Ізабелы Французскай і Рычарда II Англійскага. Пасродкам гэтага саюза было падоўжана часовае перамір’е паміж Англіяй і Францыяй у перыяд Стагадовай вайны[6], а акрамя таго, за нявестай быў атрымана багаты пасаг у памеры 800 тысяч франкаў золатам[7]. Нягледзячы на тое, што іх шлюб быў заключаны па палітычных матывах, яны адносіліся адзін да аднаго з сімпатыяй.
Пасля вяселля каралева жыла ў Віндзары. Па прычыне яе юнага ўзросту шлюб не быў давершаны належным чынам[6]. У маі 1399 года Ізабела пераехала ў замак Уолінгфард (англ.: Wallingford Castle), а Рычард тым часам праводзіў ваенную кампанію ў Ірландыі. Скарыстаўшыся яго адсутнасцю, з выгнання вярнуўся Генрых Болінгброк. Пры падтрымцы шматлікіх дваранскіх родаў ён арганізаваў мяцеж супраць Рычарда, у выніку якога кароль быў зрынуты ў верасні 1399 года і пасаджаны ў Таўэр. Ізабела бегла з Уолінгфарда, была схоплена па загадзе Болінгброка і адпраўлена ў Сонінг (англ.: Sonning), вёсачку каля Рэдынга.
Пасля загадкавай смерці Рычарда ў лютым 1400 года, французскі рэгенцкі савет пры недзеяздольным Карле VI запатрабаваў аднавіць яе ў правах каралевы, на што новы кароль Генрых IV адказваў, што Ізабела застанецца ў Англіі на становішчы каралевы-ўдавы, пакуль ёй не знойдуць добрую партыю. Ён намерваўся выдаць яе замуж за свайго сына, прынца Генрыха, але, даведаўшыся пра гэта, Ізабела запрацівілася. Надзеўшыся ў жалобу, яна адмовілася прыняць гэту прапанову[8], і ў канчатковым выніку кароль пагадзіўся адпусціць яе назад у Францыю пры ўмове, што яе пасаг застанецца ў англійскай казне[9].
Праз некалькі гадоў пасля вяртання на радзіму, 29 чэрвеня 1406 года, якая каралева-ўдава Англіі абвянчалася са сваім кузенам, Карлам, герцагам Арлеанскім, а 13 верасня 1409 года яна сканала пасля нараджэння дачкі Жанны.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families Праверана 20 сакавіка 2019.
- ↑ а б в г Kindred Britain
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Isabelle de France (англ.)(недаступная спасылка). thepeerage.com. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012. Праверана 7 лютага 2010.
- ↑ Agnes Strickland. Lives of the queens of England, from the Norman conquest, Volume 3. — Philadelphia: Blanchard and Lea, 1848. — pp. 10-11
- ↑ а б RICHARD II, King of England (англ.)(недаступная спасылка). luminarium.org. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2015. Праверана 7 лютага 2010.
- ↑ Agnes Strickland. Lives of the queens of England, from the Norman conquest, Volume 3. — Philadelphia: Blanchard and Lea, 1848. — p. 15
- ↑ Agnes Strickland. Lives of the queens of England, from the Norman conquest, Volume 3. — Philadelphia: Blanchard and Lea, 1848. — pp. 28-29
- ↑ Agnes Strickland. Lives of the queens of England, from the Norman conquest, Volume 3. — Philadelphia: Blanchard and Lea, 1848. — p. 32
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Agnes Strickland. Lives of the queens of England, from the Norman conquest. — Philadelphia: Blanchard and Lea, 1848. — Vol. 3. — P. 253.