Карэн Бліксен
Карэн Бліксен | |
---|---|
Karen Blixen | |
Карэн Бліксен, 1959 | |
Імя пры нараджэнні | дацк.: Karen Christentze Dinesen |
Род дзейнасці | навэліст |
Дата нараджэння | 17 красавіка 1885 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 верасня 1962 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Wilhelm Dinesen[d][2] |
Маці | Ingeborg Dinesen[d][2] |
Муж | Bror von Blixen-Finecke[d] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Сайт | karenblixen.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карэн Бліксен (дацк.: Karen Blixen, друкавалася таксама пад псеўданімамі Ацэола, Ісак Дзінесен, П'ер Андрэзель, 17 красавіка 1885, фамільны маёнтак Рунгштэд, пад Капенгагенам — 7 верасня 1962, там жа) — дацкая пісьменніца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася і вырасла ў буржуазнай пісьменніцкай сям'і ўнітарыяў, вучылася гісторыі мастацтва ў Капенгагене, Парыжы і Рыме. Бацька скончыў жыццё самагубствам у 1895 г., даведаўшыся, што хворы на спадчынны сіфіліс.
Карэн Бліксен пачала публікаваць артыкулы пра мастацтва ў часопісах і газетах з 1905 г. У 1914 выйшла замуж за стрыечнага брата, шведскага паляўнічага і пісьменніка Брора фон Бліксен-Фінекэ, з якім адправілася ў Кенію асвойваць кававую плантацыю, чым і займалася да 1921, калі выявілася, што муж заразіў яе сіфілісам, пасля чаго пара распалася, а ў 1925 яны развяліся. У 1926-1931 гг. Бліксен зблізілася з падарожнікам і паляўнічым Дэнісам Фінчам Хатанам, перажыла дзве няўдалыя цяжарнасці, пасля яго гібелі ў авіякатастрофе пакінула плантацыю, вярнулася ў Еўропу і цалкам занялася літаратурай.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісала ў асноўным на англійскай мове, затым перакладала свае кнігі на дацкую.
Рамантыка-фантастычныя навелы Карэн Бліксен - гэта глыбока рэлігійныя прыпавесці аб творчым і шчаслівым лёсе чалавека, незалежна ад занёткаў у штодзённым жыцці.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Seven Gothic Tales (1934)
- Out of Africa (1937)
- Winter’s Tales (1942).
- The Angelic Avengers (1947, раман-прытча).
- Last Tales (1957)
- Anecdotes of Destiny (1958)
- Shadows on the Grass (1960).
- Ehrengard (1963, рыман, пасмяротна).
- Carnival: Entertainments and Posthumous Tales (1977, пасмяротна).
- Daguerreotypes and Other Essays (1979, пасмяротна).
- Letters from Africa, 1914—1931 (1981, пасмяротна).
- Karen Blixen i Danmark: Breve 1931—1962 (1996, пасмяротна).
Зноскі
- ↑ gravsted.dk
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Migel, Parmenia: Titania – The Biography of Isak Dinesen, Forlaget Random House, New York 1967.
- Pelensky, Olga Anastasia: Isak Dinesen – The Life and Imagination of a Seducer, Ohio University Press, Athen 1991.
- Dinesen, Thomas: Tanne – Min søster Karen Blixen, Forlaget Gyldendal, København 1974, ISBN 87-00-27981-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльны сайт Карэн Бліксен Архівавана 7 кастрычніка 2006. (фр.)
- Сайт пра Карэн Бліксен (англ.)
- Карэн Бліксен на сайце «Internet Movie Database» (англ.)