Сігюн
Сігюн | |
---|---|
Міфалогія | германа-скандынаўская міфалогія |
Пол | жанчына |
Бацька | Вівальдзі[d] |
Маці | Фрэя |
Браты і сёстры | Nanna[d], Syn[d], Lofn[d], Vár[d] і Snotra[d] |
Муж | Локі |
Дзеці | Валі і Нарві |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сігюн (з старажытнаскандынаўскай мовы «дзяўчына-пераможца»[1]) — бажаство з скандынаўскай міфалогіі. Яна засведчана ў старэйшай Эдзе, складзенай у XIII стагоддзі з больш ранніх традыцыйных крыніц, і малодшай Эдзе, напісанай Сноры Стурлусанам у XIII стагоддзі. У старэйшай Эдзе мала інфармацыі пра Сігюн, акрамя яе ролі ў аказанні дапамогі яе мужу Локі падчас яго палону. У малодшай Эдзе таксама дапамагае Локі ў час, калі ён знаходзіцца ў няволі, яна выступае ў розных кенінгах, і яе статус багіні згадваецца двойчы. Сігюн магла з’явіцца на крыжы Гасфорта і была прадметам вялікай колькасці тэорый і культурных спасылак.
Сведчанні
[правіць | правіць зыходнік]Сігюн засведчана ў наступных працах:
Старэйшая Эда
[правіць | правіць зыходнік]У страфе 35 старэйшай Эды паэмы «Прадраканне Вёльвы», Вёльва кажа Одзіну, што сярод шмат іншых рэчаў, яна бачыць Сігюн, якая сядзіць вельмі няшчасна з яе звязаным мужам, Локі, пад «гаі гарачых крыніц».[2] У другім (і апошнім) раздзеле Сігюн згадваецца ў завяршальным празаічным раздзеле паэмы «Лакасена». Асы кішкамі Нарві звязалі Локі і прыкавалі да скалы, да трох камянёў. Скадзі, помсцячы за свайго бацьку, павесіла над яго галавой змяю, яд якой бесперапынна капае на твар Локі. Сігюн трымае над ім чару, у якую і збіраецца яд. Калі чаша перапаўняецца, Сігюн ідзе апаражніць яе, а ў гэты час яд капае на твар Локі, і ён б’ецца ў пакутах. Менавіта гэта паводле падання з’яўляецца прычынай землятрусаў.[3]
Малодшая Эда
[правіць | правіць зыходнік]Сігюн з’яўляецца ў кнігах «Бачанне Гюльві» і «Мовы паэзіі» ў Эдзе. У «Бачанні Гюльві», Сігюн з’яўляецца ў частцы 31. Там яе прадстаўляюць жонкай Локі, і што ў іх нарадзіўся сын па імі «Нары альбо Нарві».[4] Сігюн зноў згадваецца ў «Бачанні Гюльві» у частцы 50, дзе падзеі апісваюцца інакш, чым у «Сварцы Локі». Тут багі захапілі Локі і двух яго сыноў, Валі, якога апісвалі як сына толькі Локі, і «Нары альбо Нарві», раней апісвалі сына Сігюн і Локі.[5] Балі пераўтварылі Валі ў ваўка і рзадралі брата Нарві. Затым кішкі Нарві выкарыстоўвалі для прывязкі Локі да трох камянёў, пасля чаго кішкі ператварыліся ў жалеза, і Скадзі размясціла змяю над Локі. Сігюн лягла побач з ім, і працягвала міску, каб злавіць яд, які капае. Аднак, калі міска запаўнялася, яна сыходзіла, каб выліць яд. У выніку зноў апісваюць, што Локі так моцна дрыжаў, што ўся планета пачынала дрыжыць, і гэты працэс пастаянна паўтараўся, пакуль ён не вызваліўся, распачаўшы Рагнарок.[5]
Сігюн прадстаўлена як багіня, ас, у малодшай Эдзе кніга «Мова паэзіі», дзе багі ладзяць грандыёзнае свята для сустрэчы Эгіра, [6] і ў кенінгах для Локі: «муж Сігюн», [7] «груз [Локі] у магічных кайданах на руках [Сігюн]»[8] і ва ўрыўку, прыведзеным з «Хаустлёнга» IX стагоддзя, «цяжар рук Сігюн».[9] Канчатковае згадка пра Сігюн у «Мове паэзіі» знаходзіцца ў спісе асаў у далучанай туле, частка 75.[10]
Археалагічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Крыж Гасфорта ў сярэдзіне XI стагоддзя, размешчаны ў Камбрыі, Англія, быў апісаны як выява розных фігур з скандынаўскай міфалогіі. У ніжняй частцы заходняга боку крыжа адлюстравана доўгавалосая жанчына, якая стаіць на каленях і трымае прадмет над іншай знісіленай, звязанай фігурай. Зверху і злева ад іх змяіны вузел. Выява тлумачыцца як Сігюн супакойвае звязанага Локі.[11]
Тэорыі
[правіць | правіць зыходнік]Хоць імя Сігюн сустракаецца як асабістае імя жанчыны ў старажытнаскандынаўскіх крыніцах (старажытнаскандынаўскае слова sigr азначае «перамога», а vina азначае «сяброўка»), і, хоць у ацалелых крыніцах яна ў значнай ступені абмежаваная адной роляй, яна з’яўляецца ў скальдычнай паэме IX стагоддзя «Хаустлёнг» паганскіх часоў, напісаная скальдам Т’ёдольфам з Хвініра. Дзякуючы гэтай ранняй сувязі з Локі, Сігюн была тэарэтызавана як бог, які ўзыходзіць да больш старажытнай формы германскага паганства.[12]
Сучасны ўплыў
[правіць | правіць зыходнік]Сцэна Сігюн з Локі была намалявана на шэрагу карцін, у тым ліку «Локі і Сігюн» (1850) Нільс Бломер, «Локі і Сігюн» (1863) Мортэн Эскіль Вінге, «Локі і Сігюн» (1879) Оскар Вергеланд, і ілюстрацыя «Локі і Сігін; Хель з сабакам Гарм» (1883) К. Эрэнберга.[12] У наш час у гонар Сігюн былі названы розныя аб’екты і месцы, у тым ліку нарвежская салома азімай пшаніцы гатункаў Сігюн I і Сігюн II,[13] аднайменны перасанаж Marvel Comics (1978) [14], шведскае судна MS Sigyn, якое транспартуе адпрацаванае ядзернае паліва з намёкам на Сігін, якая трымае пад ядам міску, каб той не трапляў на Локі [15] і антарктычны ледавік Сігюн.[16]
Зноскі
- ↑ Orchard (1997:146).
- ↑ Larrington (1998:8).
- ↑ Larrington (1998:95-96).
- ↑ Byock (2006:31).
- ↑ а б Byock (2006:70).
- ↑ Faulkes (1995:59).
- ↑ Faulkes (1995:76).
- ↑ Faulkes (1995:83).
- ↑ Faulkes (1995:87)
- ↑ Faulkes (1995:157).
- ↑ Orchard (1997:13).
- ↑ а б Simek (2007:284).
- ↑ Belderok (2000:95).
- ↑ Sigyn . Marvel Directory. Marvel Character, Inc..
- ↑ Båten som fraktarkärnbränslet . Sveriges Radio.
- ↑ Sigyn Glacier . Geographic Names Information System. U.S. Geological Survey.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Сігюн на Вікісховішчы |
- Belderok, Bob. Mesdag, J. Mesdag, Hans. Donner, Dingena A. (2000). Bread Making Quality of Wheat: A Century of Breeding in Europe. Springer. ISBN 0-7923-6383-3
- Byock, Jesse (Trans.) (2006). The Prose Edda. Penguin Classics. ISBN 0-14-044755-5
- Faulkes, Anthony (Trans.) (1995). Edda. Everyman. ISBN 0-460-87616-3
- Larrington, Carolyne (Trans.) (1999). The Poetic Edda. Oxford World's Classics. ISBN 0-19-283946-2
- Orchard, Andy (1997). Dictionary of Norse Myth and Legend. Cassell. ISBN 0-304-34520-2
- Simek, Rudolf (2007) translated by Angela Hall. Dictionary of Northern Mythology. D.S. Brewer. ISBN 0-85991-513-1