Повіс
Выгляд
Повіс | |||
---|---|---|---|
Powys | |||
|
|||
Краіна | Уэльс | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | Ландрындод | ||
Насельніцтва (2004) | 130 700 | ||
Плошча | 5 196 км² | ||
Код ISO 3166-2 | GB-POW | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Повіс (вал.: Powys) — самае вялікае графства ў складзе Уэльса.
Графства названа ў гонар старажытнага, некалі існаваўшага на гэтых землях, Каралеўства Повіс, якое займала цэнтральную тэрыторыю Паўднёвай Брытаніі і якое праіснавала да сярэдзіны XIII стагоддзя.
Вялікую частку зямель графства займаюць горы.
Большасць насельніцтва жыве ў невялікіх вёсках і гарадах. Самым буйным горадам з'яўляецца Ньютаўн, з насельніцтвам 12 783 (2001).
Ледзь меней траціны жыхароў валодаюць валійскай мовай, у асноўным гэта жыхары сельскіх і прамысловых раёнаў.
Повіс мяжуе з графствамі Гвінед, Дэнбішыр і Рэксем на поўначы, Керэдыгіён і Кармартэншыр на захадзе, Ніт-Порт-Толбат, Ронта-Кінан-Тав, Мерцір-Цідвіл, Кайрфілі, Блайнай-Гвент і Манмутшыр на поўдні.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка графства (англ.)