14 сьнежня
Выгляд
← сьнежань → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 год Усе дні |
14 сьне́жня — 349-ы дзень году (348-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 18 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1547 — Радзівілы атрымалі тытул князёў
- 1586 — у Вялікім Княстве Літоўскім упершыню ва Ўсходняй Эўропе было зробленае патолягаанатамічнае ўскрыцьцё цела нябожчыка — Стэфана Баторыя
- 1782 — браты Мангалф’е запусьцілі ў паветра першы паветраны шар
- 1794 — сталіца Вялікага Княства Літоўскага Вільня замест сталічнага атрымала статус губэрнскага цэнтру Расейскай імпэрыі
- 1825 — група рэвалюцыйна настроеных расейскіх афіцэраў ладзіць у Санкт-Пецярбургу паўстаньне супраць царызму (Паўстаньне дзекабрыстаў)
- 1862 — у Менску ўпершыню было відаць палярнае зьзяньне
- 1903 — браты Райт у Паўночнай Караліне зрабілі спробу першага палёту на апараце, цяжэйшым за паветра
- 1906 — у Менску заснаванае кніжнае таварыства «Мінчук»
- 1911 — экіпаж на чале з Руалем Амундсэнам упершыню дасягнуў Паўднёвага полюсу
- 1939 — Савецкі Саюз выключаны са складу Лігі Нацыяў за напад на Фінляндыю
- 1949 — Ерусалім абвясьцілі сталіцай Ізраілю
- 1955 — у склад Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў прынятыя Альбанія, Аўстрыя, Баўгарыя, Вугоршчына, Гішпанія, Ірляндыя, Італія, Лаос, Партугалія, Румынія, Фінляндыя ды Ярданія
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1503 — Настрадамус, францускі ўрач, астроляг і прадказальнік
- 1546 — Тыха Брагэ, дацкі шляхціч, сёньня найбольш вядомы як адзін зь першых астраномаў у Эўропе
- 1738 — Ян Мікалай Хадкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1832 — Аляксей Гатцук, расейскі й украінскі археоляг і публіцыст
- 1851 — Эдвард фон Роп, рэлігійны й грамадзка-палітычны дзяяч Беларусі й Летувы
- 1895 — Поль Элюар, францускі паэт-сюррэаліст
- 1905 — Мікалай Дарожкін, беларускі міколяг і фітапатоляг, акадэмік АН БССР
- 1971 — Майкл Оўэн, ангельскі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1591 — Хуан дэ ла Крус, гішпанскі паэт, каталіцкі сьвяты
- 1788 — Карляс III (кароль Гішпаніі), кароль Гішпаніі з 1759 году па сваю сьмерць
- 1799 — Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША
- 1989 — Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, фізык, адзін з стваральнікаў вадароднай бомбы
- 1990 — Фрыдрых Дурэнмат, швайцарскі нямецкамоўны драматург, празаік, эсэіст
- 1996 — Залман Капыскі, беларускі гісторык, доктар гістарычных навук
- 2001 — Самсон Пярловіч, беларускі паэт, удзельнік беларускага новагародзкага патрыятычнага падпольля
- 2003 — Аляксандар Уракаў, гітарыст і кампазытар гурту Gods Tower
- 2019 — Уладзімер Цыплакоў, беларускі выбітны хакеіст
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Швайцарыя — Жаночы фэстываль
Прыметы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Навум, імя якога ў народзе зьвязвалі з навукай. Даўней лічылася, што менавіта ў гэты дзень трэба пачынаць вучыць дзяцей. Маўляў, «Навум розуму навучыць». Настаўнікам у гэты дзень рабілі падарункі, частавалі іх
Памятныя даты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Украіна: ушанаваньне ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
14 сьнежня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў