[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Шум

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шум — неўпарадкаваныя ваганьні рознай фізычнай прыроды, якія адрозьніваюцца складанасьцю часавай і спэктральнай будовы.

Уласьцівасьці шуму вымяраюць шумамерам, частотным аналізатарам і карэломэтрам. Віды: акустычны, электрычны. Акустычны шум — розныя непажаданыя перашкоды ўспрыманьню мовы і музыкі. Выклікаецца ўсялякімі ваганьнямі ў цьвёрдым, вадкім і газападобным асяродзьдзі. Асноўныя крыніцы — розныя рухавікі і мэханізмы, прыродныя зьявы. Працяглы і працьмерны паводле інтэнсіўнасьці шум адмоўна ўплывае на арганізм чалавека (шумавое забруджваньне). Заспакойвальны ўплыў на чалавека вядомы ад шуму лесу і марскога прыбою. Шум зьмяншае дакладнасьць вымярэньняў аналягавымі і лічбавымі вымяральнікамі, абмяжоўвае адчувальнасьць прыёмнай апаратуры. Выкарыстоўваецца ў якасьці крыніцы зьвестак у радыёастраноміі і вайсковай справе. Шумападобныя сыгналы выкарыстоўваюць у акустычных і радыёпрыладах для вымярэньня[1].

На 2013 год Сусьветная арганізацыя здароўя вызначала наступныя ўзроўні шуму ў дэцыбэлах(en) паводле ўзьдзеяньня:

  • 35 — добрыя ўмовы адукацыі і засваеньня матэрыялу,
  • 70 — найбольшы дапушчальны (шум пыласмоку);
  • 80 — слыхавая стомленасьць;
  • 85 — абмежаваньне гуку для навушнікаў і цацак;
  • 90 — незваротнае пашкоджаньне слыху[2].
  1. ^ Шум // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17. — С. 484. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
  2. ^ Сьвятлана Барысенка. Гаварыце цішэй — не нэрвуйце дзяцей // Зьвязда : газэта. — 5 кастрычніка 2013. — № 188 (27553). — С. 5. — ISSN 1990-763x.