Узброеныя сілы Швэцыі
Узброеныя сілы Швэцыі | |
Försvarsmakten | |
Дата заснаваньня | 1 сьнежня 1975 |
---|---|
Падразьдзяленьні | Сухапутныя войскі Швэцыі Вайскова-марскія сілы Швэцыі Вайскова-паветраныя сілы Швэцыі |
Штаб-кватэра | Стакгольм, Швэцыя |
Вайсковыя сілы | |
Занятыя ў войску | 25 000 |
Узброеныя сілы Швэцыі (па-швэдзку: Försvarsmakten) — сукупнасьць войскаў Каралеўства Швэцыі, прызначаная для абароны свабоды, незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы. Складаюцца з сухапутных войскаў, вайскова-марскіх і вайскова-паветраных сілаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палітыка строгага нэўтралітэту прадвызначыла высокі ўзровень баявой гатовасьці Швэцыі, але ў зьвязку са спыненьнем халоднай вайны ў 1990-х гадах узброеныя сілы гэтай краіны былі скарочаныя. У 1997 налічвалася няшмат больш за 53 тыс. вайскоўцаў і каля 570 тыс. жаўнераў запасу.
З 2010 году скасаваная ўсеагульная вайсковая павіннасьць, адбыўся пераход да прафэсійнай арміі[1].
Галоўнакамандуючыя Швэдзкімі ўзброенымі сіламі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўнакамандуючыя Швэдзкімі ўзброенымі сіламі | Дата прызначэньня |
---|---|
Улёф Тэрнэль (Olof Thornell) | 8 сьнежня 1939 |
Гэльге Юнг (Helge Jung) | 1 красавіка 1944 |
Нільс Свэдлюнд (Nils Swedlund) | 1 красавіка 1951 |
Торстэн Рап (Torsten Rapp) | 1 кастрычніка 1961 |
Стыг Сюнэргрэн (Stig Synnergren) | 1 кастрычніка 1970 |
Ленарт Юнг (Lennart Ljung) | 1 кастрычніка 1978 |
Бэнгт Густаўсан (Bengt Gustafsson) | 1 кастрычніка 1986 |
Увэ Віктарын (Owe Wiktorin) | 1 ліпеня 1994 |
Юган Гэдэрстэдт (Johan Hederstedt) | 1 ліпеня 2000 |
Гокан Сюрэн (Håkan Syren) | 1 студзеня 2004 |
Свэркэр Ёрансан (Sverker Göransson) | 1 студзеня 2009 |
Склад узброеных сілаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сухапутныя войскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вайскова-марскія сілы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вайскова-паветраныя сілы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міратворчая дзейнасьць узброеных сілаў Швэцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міратворчая дзейнасьць ажыцьцяўляецца швэдзкімі войскамі ў «блакітных касках» у рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. З канца 2001 году Швэцыя зьяўляецца чальцом Міжнародных сілаў садзейнічаньня бясьпекі (ISAF), якія функцыянуюць пад эгідай ААН у Аўганістане, удзельнічае ў міратворчай місіях ААН і АБСЭ ў Грузіі, місіі ААН у Індыі і Пакістане, а таксама міратворчых апэрацыях у Косава, на Блізкім Усходзе, Нэпале, Самалі, Судане. У 1994 годзе Швэцыя далучылася да праграмы «Партнэрства ў імя міру», створанай па ініцыятыве НАТО, у рамках якой зьяўляецца асацыятыўным чальцом Рады эўраатлянтычнага партнэрства (РЭАП). У фармаце дадзенай арганізацыі ажыцьцяўляецца сумесная міратворчая дзейнасьць на Балканах, у Аўганістане, а таксама барацьба зь міжнародным тэрарызмам. На тэрыторыі Швэцыі знаходзяцца навучальныя цэнтры праграмы Партнэрства дзеля міру (Kungsang, да поўначы ад Стакгольму), дзе праводзіцца падрыхтоўка міратворчых сілаў, адмыслоўцаў па выратавальных і гуманітарных апэрацыях.
Агульная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 10 краін, якія адмовіліся ад вайсковага прызыву за апошнія 5 гадоў. Вайсковая адукацыя. Праверана 07.03.2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узброеныя сілы Швэцыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў