[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Тэрні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэрні


Краіна: Італія
Кіраўнік: Леапольда Дзі Джыроляма[d]
Плошча:
Вышыня: 130 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0744
Паштовы індэкс: 05100
Нумарны знак: TR
Геаграфічныя каардынаты: 42°34′0″ пн. ш. 12°39′0″ у. д. / 42.56667° пн. ш. 12.65° у. д. / 42.56667; 12.65Каардынаты: 42°34′0″ пн. ш. 12°39′0″ у. д. / 42.56667° пн. ш. 12.65° у. д. / 42.56667; 12.65
Тэрні на мапе Італіі
Тэрні
Тэрні
Тэрні
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comune.terni.it/

Тэрні (па-італьянску: Terni) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Умбрыі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Знаходзіцца за 104 км на паўночны ўсход ад Рыму і за 81 км на поўдзень ад рэгіянальнай сталіцы Пэруджы.

Горад быў заснаваны прыкладна ў VII стагодзьдзі да н. э. умбрыйцамі, на тэрыторыі, заселенай яшчэ ў бронзавым веку. У III стагодзьдзі да н. э. Тэрні быў заваяваны рымлянамі і неўзабаве стаў важным муніцыпіюмам, разьмешчаным на дарозе Вія-Флямінія. Пасьля заваёвы места лянгабардамі ў 755 годзе Тэрні страціў вядомасьць, стаўшы другасным горадам у герцагстве Спалета. У 1174 годзе ён быў разрабаваны Барбаросавым вайскаводам арцыбіскупам Крыстыянам Майнцкім. У наступным стагодзьдзі Тэрні быў адным зь месцаў, якія часта наведваў сьвяты Францішак, каб чытаць казаньні.

У XIV стагодзьдзі Тэрні стала горадам-камунай. Тут былі пашыраныя сьцены, а таксама пабудаваныя новыя каналы. Як і ў многіх італьянскіх камунах позьняга Сярэднявечча, горад быў уцягнуты ў барацьбу паміж гвэльфамі і гібэлінамі. Пазьней места было далучанае да Папскай дзяржавы. У 1580 годзе дзеля апрацоўкі жалезнай руды, здабытай у Мантэлеоне-дзі-Спалета, у горадзе зьявіліся мэталюргічныя цэнтры, што паклала пачатак традыцыйнаму прамысловай спэцыялізацыі Тэрні. У XVII стагодзьдзі насельніцтва места скарацілася праз пошасьць чумы і голад.

У XIX стагодзьдзі Тэрні скарыстаўся прамысловай рэвалюцыяй і багатымі крыніцамі вады ў гэтым рэгіёне. У выніку ў месьце паўсталі гісэрня, а таксама фабрыкі па вытворчасьці зброі, джуту і воўны. У 1927 годзе Тэрні стаў сталіцай правінцыі. Праз свой прамысловы статус горад быў шматкроць бамбаваны вайскова-паветранымі сіламі хаўрусьнікамі. За 57 авіяўдараў было пашкоджана блізу 40% будынкаў Тэрні. Не зважаючы на гэта, прамысловасьць хутка адрадзілася па вайне[3][4][5][6].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]