[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Сьвятлана Ціханоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвятлана Ціханоўская

лац. Śviatłana Cichanoŭskaja
Імя пры нараджэньні Сьвятлана Георгіеўна Піліпчук
Род дзейнасьці палітычная дзяячка, перакладчыца
Дата нараджэньня 11 верасьня 1982(1982-09-11) (42 гады)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Рэспубліка Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы
Прафэсія

хатняя гаспадыня, перакладніца

ангельскай мовы
Навуковая сфэра палітыка[1], апазыцыя[1] і перакладніцкая дзейнасьць[d][1]
Гады дзейнасьці

  • да 2020 хатняя гаспадыня
  • з 2020 палітычная дзейнасьць
Вядомая як кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь
Сябра ў Аб’яднаны пераходны кабінэт[d]
Муж Сяргей Ціханоўскі
Дзеці 2
Узнагароды
Сайт Старонка ў сеціве

Сьвятла́на Гео́ргіеўна Ціхано́ўская (нар. 11 верасьня 1982, Мікашэвічы, Лунінецкі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларуская палітычная дзяячка, кандыдатка ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусі на выбарах 2020 г.; перакладніца.

У 2000 г. скончыла сярэднюю школу № 2 г. Мікашэвічаў з залатым медалём. Пасьля заканчэньня школы навучалася на філялягічным факультэце Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсітэту (г. Мазыр Гомельскай вобласьці), які скончыла па спэцыяльнасьці «Замежныя мовы (ангельская, нямецкая)». Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту жыла ў г. Гомлі; працавала перакладчыцай ангельскай мовы ў розных арганізацыях, у тым ліку ў дабрачыннай арганізацыі дапамогі пацярпелым у выніку Чарнобыльскай аварыі «Chernobyl Life Line» (Ірляндыя).

Жонка блогера і грамадзкага дзеяча Сяргея Ціханоўскага, выхоўвае дваіх дзяцей. Доўгі час жыла ў Менску. 11 жніўня 2020 году пасьля ціску ўладаў без адваката была вымушана зьехаць у Вільню, дзе і знаходзіцца па сёньняшні дзень.

6 сакавіка 2023 году ў Менскім гарадзкім судзе Сьвятлане Ціханоўскай завочна прызначылі 15 гадоў калёніі[2].

Удзел у выбарах 2020 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьвятлана Ціханоўская на мітынгу ў Віцебску 24 ліпеня 2020 г.
Сьвятлана Ціханоўская на мітынгу ў Віцебску 24 ліпеня 2020 г.

Рашэньне на ўдзел у выбарах было прынятае С. Ціханоўскай пасьля затрыманьня і арышту ейнага мужа[3][4][5][6][7]. З пачатку збору подпісаў[8][9] пачаліся пагрозы ў бок С. Ціханоўскай[10][11][12]. 16 чэрвеня 2020 году С. Ціханоўская паведаміла, што сабрала неабходныя 100 000 подпісаў для ўдзелу ў выбарах[13][14][15]. Тым часам муж сядзіць у строгім затворы ў Менску[16][17]. С. Ціханоўскую зьдзівіла рашэньне ЦВК аб непрызнаньні больш за 100 000 подпісаў за Бабарыку й Цапкалу[18][19].

19 ліпеня 2020 году правяла ў Менску выбарчы сход[20].

Перадвыбарчая праграма

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Падчас свайго візыту ў Стакгольм 17-18 лістапада 2020 Сьвятлана Ціханоўская атрымала ў якасьці падарунку ад Беларусаў Швэцыі ляльку Піпі-Доўгайпанчохі — сымбаль моцнай дзяўчыны/жанчыны.

4 жніўня 2020 году газэта «Зьвязда» абнародавала яе перадвыбарчую праграму «Краіна для жыцьця. Краіна для нашых дзяцей» у якасьці кандыдаткі ў прэзыдэнткі. У праграме згадвалася: «Мая галоўная мэта — правесьці сапраўдныя сумленныя выбары з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў». Таксама зьмяшчаліся 4 заклікі:

  • «ня ўдзельнічаць у датэрміновым галасаваньні, каб Ваш голас ня скралі, і пераканаць у гэтым сваіх сяброў, суседзяў і знаёмых»;
  • «стаць незалежнымі назіральнікамі на ўчастках»;
  • уступаць у ініцыятывы «Сумленныя людзі», «Права выбару», «Рух Праўда» і «Зубр», «каб зафіксаваць рэальны вынік галасаваньня»;
  • «не заставацца дома 9 чысла — інакш Вы прагаласуеце за цяперашнюю ўладу».

Ва ўводзінах «Захады для правядзеньня новых сумленных і свабодных выбараў» згадвалася: «Ужо сёньня зразумела, што выбары, якія адбудуцца 9 жніўня 2020 году, немагчыма прызнаць свабоднымі і сумленнымі». Тамсама зьмяшчалася 7 захадаў па заступленьні на пасаду прэзыдэнткі Беларусі:

  • «прызначу 6 новых незалежных сябраў Цэнтральнай выбарчай камісіі, у тым ліку старшыню, і выдам указ аб правядзеньні новых выбараў прэзыдэнта»,
  • у выбарчыя камісіі «будуць уключаныя прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых палітычных партыяў, розных грамадзкіх арганізацыяў, а таксама, у абавязковым парадку, прадстаўнікі кандыдатаў у прэзыдэнты;
  • на кожным участку будуць устаноўленыя празрыстыя вурны і камэры, якія будуць весьці відэаперадачу напрамую;
  • кожны бюлетэнь будзе дэманстравацца назіральнікам і толькі пасьля гэтага зьмяшчацца ў стос галасоў за кандыдата;
  • давераныя асобы кандыдатаў будуць мець права патрабаваць пераліку галасоў за любога кандыдата на любым участку;
  • датэрміновае галасаваньне будзе дапускацца ў выключных выпадках для тых, хто ня можа галасаваць у дзень выбараў па ўважлівай прычыне;
  • усім кандыдатам будуць дадзеныя роўныя магчымасьці для агітацыі, без злоўжываньня службовым становішчам».

Ва ўводзінах удакладнялася: «Новыя прэзыдэнцкія выбары будуць праведзеныя на працягу паўгоду. Я прызначу правядзеньне рэфэрэндуму з прапановай вярнуцца да першапачатковай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 году, якая скарачае паўнамоцтвы прэзыдэнта, устанаўлівае абмежаваньне на колькасьць тэрмінаў знаходжаньня на пасадзе і забясьпечвае падзел улады. Рэфэрэндум будзе праводзіцца адначасова з выбарамі прэзыдэнта». Урэшце прапаноўваліся спадарожныя захады: «Справы ў дачыненьні да палітвязняў будуць спыненыя. Правядзём амністыю для тых, хто ўпершыню ўчыніў няцяжкія злачынствы, у тым ліку для дзяцей, асуджаных па артыкуле 328 (Крымінальнага кодэксу). Усе неправасудныя выракі і пастановы за пэрыяд выбарчай кампаніі будуць адмененыя зь вяртаннем выплачаных штрафаў і выплатай кампэнсацыяў пацярпелым. Для забесьпячэньня наглядных функцыяў на пераходны пэрыяд мною будуць прызначаныя новы генэральны пракурор і новы старшыня Вярхоўнага суду»[21].

Уласна перадвыбарчая праграма налічвала 4 разьдзелы:

У 1-м разьдзеле зьмяшчалася абяцаньне: «здымем бар’еры для разьвіцьця малога і сярэдняга бізнэсу», каб «ствараць працоўныя месцы ў Беларусі». У 2-м разьдзеле прапаноўвалася «сыстэма, калі грошы за лячэньне, няхай гэта будзе зь дзяржаўнага бюджэту ці з добраахвотных страхавых укладаў, ішлі за хворага у мэдыцынскія ўстановы, як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя». Трэці разьдзел прадугледжваў, што «настаўнікаў у школах трэба вызваліць … ад забесьпячэньня падпіскі на газэты, прымусу дзяцей уступаць у БРСМ, наведваньня прапагандысцкіх мерапрыемстваў … збору грошай і рамонту кабінэтаў за свой кошт». Таксама апісваліся пераўтварэньні ў вышэйшай асьвеце: «Унівэрсітэты пяройдуць на самакіраваньне. Трэба адмяніць прымусовае разьмеркаваньне», а таксама закон, «па якім студэнтаў забіраюць у армію, ня даўшы скончыць адукацыю». У 4-м разьдзеле прапаноўвалася дасягнуць незалежнасьці "ад газавай або крэдытнай «іголкі», каб «стварыць партнэрства на роўных»[21].

У эміграцыі ў Офіс Сьвятланы Ціханоўскай уваходзілі:[22]

  • Аляксандар Дабравольскі, дарадца і кіраўнік унутранай палітыкі
  • Ганна Красуліна, прэс-сакратарка Сьвятланы Ціханоўскай
  • Анастасія Рагатко, кіраўніца аддзела камунікацый
  • Анастасія Касьцюгова, мэнэджар стратэгічнай камунікацыі
  • Яна Паляшчук, спецыяліст па міжнароднай камунікацыі
  • Аляксандра Логвінава, кіраўніца аддзела па зьнешніх сувязях
  • Аліна Герашчанка, каардынатарка валантэрскай праграмы
  • Франак Вячорка, дарадца і кіраўнік аддзела зьнешняй палітыкі
  • Дзяніс Кучынскі, старэйшы спэцыяліст па міжнародных адносінах
  • Аляксандр Шлык, спэцыяльны прадстаўнік па выбарах
  • Валер Кавалеўскі, кіраўнік Кабінэту, прадстаўнік па міжнародных справах
  • Таццяна Шчытцова, прадстаўніца па пытаньнях адукацыі і навукі
  • Алесь Аляхновіч, прадстаўнік па эканоміцы
  • Крысціна Рыхтэр, в. а. прадстаўніка па прававых пытаньнях
  • Анатоль Лябедзька, прадстаўнік па парлямэнцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе
  • Алана Гебрэмарыям, прадстаўніца па справах моладзі і студэнтаў.

15 лістапада 2022 году Аб’яднаны пераходны кабінэт Ціханоўскай пашырыў заяву «Статус Сьвятланы Ціханоўскай разглядаецца як прэзыдэнт-элект». У заяве адзначалася, што «паводле шматлікіх сьведчаньняў назіральнікаў, апытаньняў і электроннага галасаваньня Сьвятлана Ціханоўская перамагла на выбарах 2020 году». Тамсама згадвалася, што некаторыя «замежныя лідэры і палітыкі да яе зьвяртаюцца як да прэзыдэнт-электа». У якасьці часу вызначэньня статусу прыводзіўся довад, што Аляксандар Лукашэнка «не ўпаўнаважаны выбарнікамі падпісваць міжнародныя дамовы ад імя Беларусі, у прыватнасьці, закон аб дэнансацыі факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах»[23], які той падпісаў 27 кастрычніка.

За 4 месяцы да таго, 14 ліпеня 2021 году анлайн-плятформа «Голас» абнародавала вынікі дасьледаваньня галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году з улікам «струнаў» разьмеркаваньня зьвестак 1545 пратаколаў, паводле якіх за Сьвятлану Ціханоўскую падалі 3 млн галасоў (56%)[24]. Тым часам, у 99-м артыкуле Канстытуцыі Беларусі 1994 году цьвердзілася: «Прэзыдэнт заступае на пасаду пасьля прынясеньня прысягі наступнага зьместу: „Заступаючы на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся служыць народу Рэспублікі Беларусь, выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі“. Прысяга прыносіцца ва ўрачыстай абстаноўцы на спэцыяльным паседжаньні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь не пазьней за 2 месяцы з дня выбраньня прэзыдэнта. З моманту прынясеньня прысягі нававыбраным прэзыдэнтам паўнамоцтвы папярэдняга прэзыдэнта спыняюцца»[25]. Той самы тэрмін «не пазьней за 2 месяцы з дня выбраньня прэзыдэнта» прыводзіўся ў 83-м артыкуле Канстытуцыі Беларусі са зьмяненьнямі 1996 і 2004 гадоў[26], таму заява пра статус была зробленая пазьней за тэрмін, вызначаны ў Канстытуцыі для заняцьця пасады прэзыдэнта, нават з улікам сьведчаньняў назіральнікаў, апытаньняў і электроннага галасаваньня.

У студзені 2023 году беларускае МУС абвясьціла структуры Сьвятланы Ціханоўскай экстрэмісцкім фармаваньнем. Удзельнікам экстрэмісцкіх фармаваньняў па беларускім заканадаўстве пагражае турэмнае зьняволеньне[27].

Мае сястру. На чацьвертым курсе пазнаёмілася зь Сяргеем Ціханоўскім. Пакахала яго й выйшла замуж праз адзін год. Разам пражылі 16 гадоў. Пасьля заканчэньня вучобы пераехала ў Гомель. Працавала не па сваёй спэцыяльнасьці: перакладчыкам, сакратаром. Пасьля народзінаў сына пераехалі з мужам у 2013 годзе ў Менск. Муж пастаянна працаваў у Расеі.

  1. ^ а б в Cìchanoŭskaja, Svjatlana Heorhìjeŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Святлана Ціханоўская: Я думаю пра тых, каму рэжым даў рэальныя, а не завочныя тэрміны
  3. ^ Сяргея Ціханоўскага, мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы прэтэндэнткі, затрымалі 29 траўня ў Гродне на выбарчым пікеце пасля правакацыі. На яго і яшчэ некалькіх чалавек пачалі крымінальную справу за арганізацыю і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Аднаго з затрыманых вінавацяць таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных органаў.
  4. ^ Святлана Ціханоўская аб’едзе ўсю Беларусь, каб самастойна здаць подпісы
  5. ^ Сьвятлана Ціханоўская едзе ў турнэ па Беларусі, каб асабіста здаць подпісы
  6. ^ Святлана Ціханоўская: Першым маім крокам у выпадку
  7. ^ «Хто хоча жыць у краіне для жыцця». У прэзідэнты ідзе жонка блогера Ціханоўскага
  8. ^ Святлана Ціханоўская пачынае аб’езд рэгіёнаў
  9. ^ Святлана Ціханоўская: Мы не збіраемся спыняцца
  10. ^ Святлана Ціханоўская: Шантажаваць дзецьмі — гэта нізка і подла!
  11. ^ Будучыня скончыцца 9 жніўня?
  12. ^ Што будзе з дзецьмі Святланы Ціханоўскай
  13. ^ Ціханоўская сабрала 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі кандыдаткай у прэзідэнты
  14. ^ Ціханоўская сабрала 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі кандыдаткай у прэзідэнты
  15. ^ Святлана Ціханоўская: «Мы сабралі 100 тысяч подпісаў»
  16. ^ «Такім знясіленым я яго не бачыла»: Святлана Ціханоўская расплакалася, пабачыўшы моцна схуднелага мужа ў судзе.
  17. ^ Святлана Ціханоўская сёньня падасьць скаргі ў ЦВК і МУС
  18. ^ Святлана Ціханоўская: «Нейкая гульня вядзецца, мы правілаў ня ведаем»
  19. ^ Цапкалу здымаюць з выбараў. Бабарыка і Ціханоўская пакуль застаюцца
  20. ^ Справаздача па маніторынгу агітацыйнага пікету 19 ліпеня ў Мінску
  21. ^ а б Сьвятлана Ціханоўская. Краіна для жыцьця. Краіна для нашых дзяцей // Зьвязда : газэта. — 4 жніўня 2020. — № 149 (20263). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  22. ^ Каманда Святланы Ціханоўскай
  23. ^ Статус Сьвятланы Ціханоўскай разглядаецца як прэзыдэнт-элект // Сьвятлана Ціханоўская, 15 лістапада 2022 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
  24. ^ Чаму «Голас» лічыць, што Ціханоўская перамагла Лукашэнку ў першым туры // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 14 ліпеня 2021 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
  25. ^ Мечыслаў Грыб. Канстытуцыя 1994 году // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 2003 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
  26. ^ Аляксандар Лукашэнка. Канстытуцыя 1994 году (са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэфэрэндумах 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 2004 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
  27. ^ Сотрудников Офиса Тихановской записали в экстремисты (рас.) Голас Амэрыкі Праверана 2023-03-22 г.
  28. ^ — Вы калі-небудзь галасавалі на выбарах і за каго? — Галасавала аднойчы ў жыцці — у 2001 годзе, за Лукашэнку. Пайшла проста таму, што мне споўнілася 18 і хацелася адчуць сябе дарослай. Памятаю, мы разам з бацькамі хадзілі, яны таксама за Лукашэнку галасавалі. Сяргей, падаецца, наагул ніколі не галасаваў. Хаця мы не краналі палітычную тэму, усё праходзіла міма нас.
  29. ^ Ціханоўская, Сьвятлана (2020-12-04) Братэрскае грамадства: бачанне для новай Беларусі: Ліст Святланы Ціханоўскай Святому Айцу Францішку Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Група “Хрысьціянская візія” Каардынацыйнай рады Беларусі.
  30. ^ https://www.svaboda.org/a/31091292.html
  31. ^ Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкале прысудзілі Прэмію імя Льва Копелева за мір і правы чалавека (бел.). Белсат (15-4-2021). Праверана 16-4-2021 г.
  32. ^ Fritz-Csoklich-Preis: Auszeichnung für Frauen-Trio (ням.). Die Presse(be) (2021-07-16). Праверана 2021-07-17 г.
  33. ^ Człowiek Roku „Gazety Wyborczej” (пол.) Праверана 2021-09-20 г.
  34. ^ Газета «Wyborcza» назвала Святлану Ціханоўскую Чалавекам 2021 года (бел.). Наша НіваПраверана 2021-09-20 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]