[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Сумнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сумнік канадзкі (Solidago canadensis)
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя
КлясаДвухдольныя
АтрадАстракветныя
СямействаАстравыя
ПадсямействаАстравыя
Бінамінальная намэнклятура
Solidago L., 1753

Су́мнік (па-лацінску: Solidago, ад лац. Solidus — «моцны», «здаровы») — род шматгадовых травяністых расьлін сямейства Астравых, або Складанакветных (Asteraceae). Вядома каля 120 відаў, пашыраных у Паўночнай Амэрыцы, некалькі відаў у Паўднёвай Амэрыцы і Эўразіі.

Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расьліны і кусты вышынёй да 2 м. Сьцёблы прамастойныя. Лісьце сядзячае або на кароткіх чаранках. Кветкі ярка-жоўтыя ў дробных кошыках, сабраных у аднабокую мяцёлку або гронка- або шчыткападобныя суквецьці. Плодсямянка.

Найчасьцей расьце на лугох ды пашаах, уздоўж дарог, канаваў і пустынных абласьцей.

Лекавыя, дэкаратыўныя, фарбавальныя і меданосныя расьліны. У культуры выкарыстоўваецца больш за 20 відаў.

У Эўропу некаторыя віды сумнікі завезеныя каля 250 гадоў таму. Выцясьняюць іншыя расьліны.

На Беларусі 3 віды — звычайны сумнік (Solidago virgaurea), позьні сумнік (Solidago gigantea) і канадзкі сумнік (Solidago canadensis). 28 кастрычніка 2016 року ў Беларусі сумнік занесьлі ў чорны сьпіс і забаранілі да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[1][2].

  1. ^ Сумнік — добры меданос, але таксама ў чорным спісе Мінпрыроды Добрыя пчола Праверана 13 жніўня 2018 г.
  2. ^ Трафімовіч, Антон (11 жніўня 2018) Трасца, горшая за баршчэўнік. Прыгожая расьліна, якая атручвае лясы па ўсёй Беларусі Прырода і экалёгія. Радыё «Свабода»Праверана 13 жніўня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сумніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў