Скрыгалаў
Скрыгалаў лац. Skryhałaŭ | |
Капліца ў імя Макарыя Кіеўскага | |
Першыя згадкі: | 1552 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Мазырскі |
Сельсавет: | Скрыгалаўскі |
Насельніцтва: | 625 чал. (2010)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2351 |
Паштовы індэкс: | 247761 |
СААТА: | 3235836036 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°6′0″ пн. ш. 28°48′48″ у. д. / 52.1° пн. ш. 28.81333° у. д.Каардынаты: 52°6′0″ пн. ш. 28°48′48″ у. д. / 52.1° пн. ш. 28.81333° у. д. |
± Скрыгалаў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Скрыга́лаў[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Прыпяці. Цэнтар сельсавету Мазырскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 747 чалавек. Знаходзіцца за 33 на захад ад Мазыру, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Пціч (лінія Гомель — Лунінец); на аўтамабільнай дарозе Мазыр — Петрыкаў.
Скрыгалаў — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выяўленыя археолягамі два курганныя могільнікі X—XIII стагодзьдзяў (11 насыпаў, за 2 км на поўдзень ад Скрыгалава і 13 насыпаў, за 2 км ад вёскі, ува ўрочышчы Забуклявеччы) сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці. Упершыню Скрыгалаў упамінаецца ў XIII ст. 7 траўня 1497 году крымскія татары забілі тут мітрапаліта кіеўскага і Ўсяе Русі Макарыя (у 1897 годзе ў ягоны гонар збудавалі капліцу, ува ўрочышчы Падселішчы — абэліск).
На 1590 год у Скрыгалаве было 14 дымоў. З XVII ст. маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Аскеркаў. Знойдзены тут у 1925 годзе манэтны скарб (каля 200 манэтаў Рэчы Паспалітай) датуецца 3-й чвэрцю XVII ст. і сьведчыць пра значныя гандлёвыя зьвязкі.
З 1702 году побач з Скрыгалавам працавала рудня К. Аскеркі. 28 траўня 1782 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку прывілей на 2 кірмашы штогод і штотыднёвыя таргі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Скрыгалаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. На 1795 год у мястэчку было 70 двароў, з 1799 году дзеяла царква (згарэла ў 1872 годзе). Праз Скрыгалаў праходзіў гасьцінец з Мазыра ў Давыд-Гарадок. Існавала паштовая станцыя. У XIX ст. непадалёк існавала сяло Скрыгалаўская Слабада (65 двароў на 1816 год), якое пазьней злучылася зь мястэчкам.
На 1847 год Скрыгалаў знаходзіўся ў валоданьні Тышкевічаў, тут было 109 двароў, дзеялі прыстань і пераправа на рацэ Прыпяць. У 1858 годзе ў мястэчку адкрылася школа. На 1859 год у Скрыгалаве было 115 двароў[3]. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе каля мястэчка дзеялі паўстанцкія аддзелы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Скрыгалаве было 137 двароў, дзеялі царква і малітоўны дом, працавалі расейская народная вучэльня, 8 крамаў, карчма, сельская лякарня і паштова-тэлеграфная кантора. На 1908 год у мястэчку было 204 двары. З 1910 году працавала пільня. На 1917 год — 314 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Скрыгалаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Скрыгалаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе ў 1924 годзе стаў цэнтрам сельсавету. На 1925 год тут было 359 двароў. У канцы 1930-х гадоў статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1996 год у Скрыгалаве было 364 двары, на 2000 год — 336 двароў, на 2001 год — 338 двароў, на 2004 год — 313 гаспадарак. У 2018 годзе Скрыгалаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку»[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVI стагодзьдзе: 1552 год — 31 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 609 чал.; 1880 год — да 1 тыс. чал.[5]; 1897 год — 816 чал.
- XX стагодзьдзе: 1908 год — 1284 чал. у мястэчку Скрыгалаве, 12 чал. у маёнтку Скрыгалаве; 1917 год — 1908 чал.; 1959 год — 1294 чал.; 1996 год — 900 чал.[6]; 2000 год — 801 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 808 чал.[8]; 2004 год — 747 чал.[9]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Скрыгалаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян складаецца з 2 падзеленых каналам частак: паўночнай (простая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад) і паўднёвай (дугападобная вуліца шыротнай арыентацыі). Забудова двухбаковая, сядзібнага тыпу. У 1987—1995 гадох узводзіліся цагляныя дамы на 110 радзінаў, у якіх разьмясьціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС (1986 год). Новым вуліцам перасяленцы далі назвы сваіх былых вёсак Белы Бераг і Белабярэская Рудня.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзее Скрыгалаўскі этнаграфічны музэй.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.; Сьвяты Пасад)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
- ^ Решение Мозырского районного Совета депутатов от 13 февраля 2018 г. № 180 Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Мозырского района к агрогородкам
- ^ Jelski A. Skryhałów // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 720.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С.
- ^ . — Мн.: . С. 325.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 471.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.