Сдэрот
Сдэрот | |||||
іўр. שְׂדֵרוֹת | |||||
Пабудова бамбасховішчаў у Сдэроце | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1951 | ||||
Горад з: | 1996 | ||||
Краіна: | Ізраіль | ||||
Акруга: | Паўднёвая | ||||
Плошча: | 4,472 км² | ||||
Вышыня: | 100 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 24 000 чал. (2011)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 5366,73 чал./км² (2011) | ||||
нацыянальны склад: | жыды — 93% | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +972 8 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 31°31′30″ пн. ш. 34°35′49″ у. д. / 31.525° пн. ш. 34.59694° у. д.Каардынаты: 31°31′30″ пн. ш. 34°35′49″ у. д. / 31.525° пн. ш. 34.59694° у. д. | ||||
Сдэрот | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.e-sderot.org.il |
Сдэро́т ( He-Sederoth.ogg ; па-габрэйску: שְׂדֵרוֹת, па-арабску: سديروت) — места ў Паўднёвай акрузе Ізраілю, за 15 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Ашкелону, за 1 км ад сэктару Газа.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва ў перакладзе з іўрыту азначае «праспэкт», «бульвар» і дадзеная ў гонар Жыдоўскае нацыянальнае фундацыі, якая ладзіла пасадкі дрэваў (алеі ўздоўж дарог) у рамках праграмы засваеньня і засяленьня паўночнай часткі пустыні Негеў. Рокам заснаваньня Сдэроту лічыцца 1951, калі тут, побач з кібуцам Нір-‘Ам, пачалі сяліцца ў палатках выхадцы з Ірану, Курдыстану), Марока і, у меншай ступені, Тунісу). Пазьней у паселішчы збудавалі баракі («ма‘бару»), і яно атрымала назву Ма‘бэрэт-Гевім — Дорат; да яго далучыліся рэпатрыянты з Паўночнай Афрыкі і Румыніі. У 1996 року Сдэрот атрымаў мескія правы.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзейнічаюць 14 школаў з 3578 навучэнцамі, коледж і ешыва. Усе навучальныя ўстановы і ўсе 120 аўтобусных прыпынкаў маюць узмоцненую абарону ад ракетаў[2].
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Сдэроце знаходзіцца буйная прамысловая зона — прадпрыемствы па вытворчасьці, сартаваньні і пакаваньні харчовых прадуктаў, мэталаапрацоўчыя, тэкстыльныя, кабельныя й іншыя фабрыкі. Некаторыя жыхары занятыя на нафтавых распрацоўках паблізу.
Аднак паводле сацыяльна-эканамічных паказьнікаў Сдэрот займае адно з апошніх месцаў у Ізраілі. Так, беспрацоўе сярод мясцовага насельніцтва складае больш за 20%, а ўзровень заробку ці не ўдвая меншы за сярэдні паказьнік па краіне. Прычынай гэтага зьяўляюцца пастаянныя абстрэлы з боку сэктару Газа.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ля места праходзіць аўтастрада №34 Яд-Мардэхай — Нэцівот.
Інтыфада
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З-за непасрэднай блізкасьці да мяжы з сэктарам Газа (да найбліжэйшага места Бэйт-Ханун 4 км) Сдэрот пэрыядычна трапляе пад абстрэл саматужнымі ракетамі кшталту «Касам». Ізраільскі ўрад усталяваў у месьце сыстэму раньняга апавяшчэньня, аднак яна малаэфэктыўная з прычыны таго, што папярэджвае пра атаку ракеты максымум за 15 сэкундаў да яе падзеньня. Ізраільскае войска пэрыядычна ладзіць прэвэнтыўныя апэрацыі ў сэктары Газа, зьнішчаючы агнявыя пазыцыі тэрарыстаў і майстэрні па вытворчасьці ракетаў.
На знак салідарнасьці з жыхарамі нацыянальная авіякампанія El Al дала аднаму са сваіх ляйнэраў Boeing 777 (4X-ECE) назву «Сдэрот»[3][4].
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ураджэнцы і жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Амір Пэрэц, былы міністар абароны
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Table 3 — Population of Localities Numbering Above 2,000 Residents and Other Rural Population (анг.) (PDF). Israel Central Bureau of Statistics. Праверана 2010-11-13 г.
- ^ Living under the rocket's roar (анг.). Jpost.com. Праверана 2012-06-07 г.
- ^ Boeing 777 Named for Sderot (анг.). infolive.tv (2007-07-31). Праверана 2008-10-20 г.
- ^ Production List Search (анг.). Planespotters.net. Праверана 2012-06-07 г.
- ^ Sderotplatz in Zehlendorf (ням.). Der Berliton News (10 чэрвеня 2009). Праверана 23 лістапада 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сдэрот — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (іўр.)
- Мапа Сдэроту (іўр.)
|