Раён
Раё́н — назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Беларусі (мэханічна перанесеная з савецкіх часоў), а таксама Расеі, Азэрбайджану, Кыргыстану, Летувы, Малдовы, Таджыкістану, Узбэкістану і Ўкраіны. Традыцыйная беларуская назва адпаведнай адміністрацына-тэрытарыльянай адзінкі ад часоў Вялікага Княства Літоўскага — павет[1][2]. Таксама адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка або пэўная частка гораду.
Пры падзеле краіны звычайна месьціцца на два ўзроўні ніжэй за нацыянальны і можа быць часткай наступных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак:
- вобласьці, вялікага гораду (у Беларусі);
- вобласьці, краю, рэспублікі, аўтаномнай акругі альбо вялікага гораду (у Расеі);
- невялікай рэспублікі СССР, вобласьці, краю, рэспублікі або вялікага гораду буйной ССР (у былым Савецкім Саюзе);
- вобласьці, вялікага гораду, або Аўтаномнай рэспублікі Крым (ва Ўкраіне).
Звычайна раёны маюць пэўную ступень самакіраваньня ў форме публічнага абраньня адміністрацыі раёну (райсавету) і мясцовага кіраўніка адміністрацыі, які часам абіраецца, а часам прызначаецца.
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Слова раён утварылася ад франц. rayon — 'прамень, радыюс'[3], а ў якасьці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ўводзілася савецкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1923—1929 гадоў, якая замяніла былыя воласьці і паветы Расейскай імпэрыі на раёны. Прытым раёны як эканамічная катэгорыя (рас. район) існавалі яшчэ за часамі Расейскай імпэрыі на Данбасе[4].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падзел на раёны ў Беларусі застаўся ад распаду СССР. Раён ёсьць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай вобласьці. На 1 студзеня 2000 году ў Беларусі налічвалася 118 раёнаў.
У буйных гарадох Беларусі існуе адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на раёны. Кожны раён мае сваё раённае самакіраваньне. На раёны падзяляюцца ўсе абласныя цэнтры краіны і места Бабруйск. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Менску на раёны існуе з 1938 году, цяпер налічваецца 9 адміністрацыйных раёнаў гораду. На 1 студзеня 2004 году ў Беларусі налічвалася 24 гарадзкія раёны[5].
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гэтым разьдзеле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чайчыц А. Карыснае практыкаваньне ад Зянона Пазьняка, Радыё Свабода, 24 красавіка 2017 г.
- ^ Народная Праграма Вольная Беларусь — гэта праект новай Беларусі. — Варшава — Нью-Ёрк — Менск: «Беларускія Ведамасьці», 2017. С. 17—18.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 71.
- ^ Верменич Я. В. Район // Енциклопедія історії України. Т. 9. — К., 2012. С. 124.
- ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 2. С. 724.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8