Пэтабайт
Выгляд
Вымярэньні ў байтах | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Дзесятковая прыстаўка | Двайковая прыстаўка | |||||
Назва | Знак | Ступень | Назва | Знак | Ступень | |
МЭК | ДАСТ | |||||
байт | B | 100 | байт | B | байт | 20 |
кілябайт | kB | 103 | кібібайт | KiB | Кбайт | 210 |
мэгабайт | MB | 106 | мэбібайт | MiB | Мбайт | 220 |
гігабайт | GB | 109 | гібібайт | GiB | Гбайт | 230 |
тэрабайт | TB | 1012 | тэбібайт | TiB | Тбайт | 240 |
пэтабайт | PB | 1015 | пэбібайт | PiB | Пбайт | 250 |
эксабайт | EB | 1018 | эксьбібайт | EiB | Эбайт | 260 |
зэтабайт | ZB | 1021 | зэбібайт | ZiB | Збайт | 270 |
ётабайт | YB | 1024 | ёбібайт | YiB | Ёбайт | 280 |
Пэтаба́йт (Пбайт, Пб) — адзінка вымярэньня колькасьці інфармацыі, роўная 250 стандартным (8-бітным) байтам або 1024 тэрабайтам. Ужываецца для ўказаньня аб’ёму памяці ў розных электронных прыладах.
Няправільнасьць назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва «пэтабайт» агульнапрынята, але фармальна няслушна, бо прыстаўка пэта-, азначае множаньне на 1015, а не 250. Правільнай для 250 зьяўляецца двайковая прыстаўка пэбі-.
Прыклады выкарыстаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Праект Archive.org займаецца стварэньнем архіва ў адзін мільён кніг у лічбавым фармаце, ён зойме 6 пэтабайт
- 15 пэтабайт у год — такі аб’ём зьвестак будзе апрацоўвацца зь лета 2008 году ў экспэрымэнтах над элемэнтарнымі часьціцамі на Вялікім гадронным калайдэры, які будуецца ў ЦЭРНе.