Патус
Выгляд
Возера
Патус
Патус | ||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Па́тус (па-партугальску: Lagoa dos Patos) — лягуна-возера, якое месьціцца ў бразыльскім штаце Рыю-Грандзі-дус-Сул на поўдні краіны. Яно ахоплівае плошчу ў 10 тысяч км²[1], мае 290 км даўжынёю і максымальную шырыню ў 71 км. Такім чынам, гэта ня толькі найвялікшая лягуна Бразыліі, але і найвялікшая прыбярэжная лягуна Паўднёвай Амэрыкі[1]. Лягуна аддзяляецца ад Атлянтычнага акіяну невялікай пясковай палосай шырынёю каля 8 км. У лягуну ўпажаюць воды рэкаў Жакуі-Гуаіба і Камакуан, у той час як суднаходны канал Сан-Гансалу, злучае лягуну з возерам Лагоа-Мірым на поўдні ля места Пэлотас[1]. На поўначным беразе возера знаходзіцца сталіца штату горад Порту-Алегры.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в dos Patos». Freshwater Ecoregions of the World.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12.. — С. 186.