[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Ордэн Канады

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ордэн Канады
Арыгінальная назва Order of Canada
Дэвіз Desiderantes meliorem patriam
Краіна Канада
Тып Ордэн
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 17 красавіка 1967
Першае ўзнагароджаньне 7 ліпеня 1967
Колькасьць больш за 5000
Малодшая ўзнагарода Ордэн за вайсковыя заслугі (Канада)

О́рдэн Кана́ды (па-ангельску: Order of Canada) заснаваны 17 красавіка 1967 году каралевай Вялікабрытаніі і Канады Лізаветай II з нагоды сьвяткаваньня стагодзьдзя дзяржавы (1 ліпеня 1967) і прызначаны для ўзнагароджаньня грамадзян Канады і замежных грамадзян.

Першае ўзнагароджаньне адбылося 7 ліпеня 1967. Сувэрэнам ордэна зьяўляецца Каралёва. Ўзнагароджаньне вырабляе Генэрал-губэрнатар Канады. Усяго за 40 гадоў было ўзнагароджана больш за 5000 чалавек.

Ордэн дзеліцца на тры клясы:

  • Кампаньён Ордэна Канады (анг. Companions of the Order of Canada (CC)) — узнагароджваюць за найвышэйшыя заслугі перад Канадай і чалавецтвам. На працягу году магчыма ня больш за 15 узнагароджаньняў, пры гэтым колькасьць кампаньёнаў абмежавана 165 жывымі асобамі — грамадзянамі Канады. Па стане на лютым 2007 было 164 жывуць кампаньёнаў і 4 ганаровых кампаньёна.
  • Афіцэр Ордэна Канады (анг. Officers of the Order of Canada (OC)) — узнагароджваюць за высокія заслугі перад Канадай і чалавецтвам. На працягу году магчыма ня больш за 64 узнагароджаньняў. Па стане на 29 верасьня 2005 году налічвалася 1006 жывуць Афіцэраў ордэна.
  • Сябра Ордэна Канады (анг. Members of the Order of Canada (CM)) — узнагароджваюць за выдатную службу для пэўнай супольнасьці, групы або сфэры дзейнасьці. На працягу году магчыма ня больш за 136 узнагароджаньняў. Па стане на 29 верасьня 2005 году налічвалася 1964 жывых сябраў ордэна.