Мітэ (акруга Бэрліну)
Выгляд
Мі́тэ (па-нямецку: Mitte, даслоўна Цэнтар) — адна з дванаццаці адміністрацыйных акругаў Бэрліну, разьмешчаная ў самым цэнтры гораду. Плошча 39,47 km². Насельніцтва 363 236 чалавек (па стане на 31 сьнежня 2015). Была ўтворана 1 студзеня 2001 шляхам аб’яднаньня былых акругаў Мітэ, Тыргартэн і Вэдынг. Падзяляецца на наступныя раёны: Мітэ, Маабіт, Ганзафіртэль, Тыргартэн, Вэдынг і Гезундбрунэн.
У акрузе Мітэ знаходзяцца большасьць канстытуцыйных органаў Фэдэратыўнае Рэспублікі Нямеччыны.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт акругі Мітэ (ням.)