[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Мікрабіялёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мікрабіялёгія — навука, якая вывучае пытаньні, зьвязаныя зь мікраарганізмамі і вірусамі, разьдзел біялёгіі. Да арганізмаў, якімі займаецца мікрабіялёгія, належаць бактэрыі, грыбы і некаторыя пратысты.

Адрозьніваюць наступныя разьдзелы мікрабіялёгіі:

  • агульная мікрабіялёгія — займаецца характарыстыкай агульных, найбольш базавых паняцьцяў мікрабіялёгіі.
  • падрабязная мікрабіялёгія
  • прамысловая мікрабіялёгія — разьздел мікрабіялёгіі, які вывучае магчымасьці выкарыстаньня мікраарганізмаў у вытворчых працэсах (прамысловасьць: хімічная, фармацэўтычная, касмэтычная, выпечкі, піва, віна і ачыстка вады) . Прамысловая мікрабіялёгія зьвязана зь біятэхналёгіяй.
  • экалягічная мікрабіялёгія — датычыць уплыву мікраарганізмаў на адушаўлёныя і неадушаўлёныя элемэнты навакольнага асяродзьдзя і ўплыву гэтых элемэнтаў на мікраарганізмы.
  • мэдыцынская мікрабіялёгія — разьдзел, зьявязаны з мэдыцынай. Займаецца вывучэньнем мікраарганізмаў з пункту гледжаньня іх уплыву на жывыя арганізмы — перадусім чалавека, але таксама жывёл і расьліны. Апісвае этыялягічныя фактары захворваньняў, іх курс, мэтады лячэньня, прафіляктыкі.
  • вэтэрынарная мікрабіялёгія — вывучэньне ўзьдзеяньня патагенаў на жывёл.
  • санітарная мікрабіялёгія — вывучае спосабы распаўсюджваньня патагенаў расьлін.
  • мікрабіялёгія глебы
  • Mirosława Kwiecińska, Wiesława Witkowska: Rok 2002 Ciekawa biologia — Wydawnictwo Szkolne i Pedagogiczne SA, Warszawa 2007, Numer dopuszczenia: 8/07