Менск-Арэна
Менск-Арэна | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Горад | Менск |
Адрас | пр. Пераможцаў, 111 |
Год пабудовы | 2009 |
Дата адкрыцьця | 30 студзеня 2010 |
Зьмяшчальнасьць | 15 000 |
Хатняя каманда | ХК «Дынама» (КХЛ) Цмокі-Менск (Адзіная ліга ВТБ) |
Памеры поля | 30×61 м |
Каардынаты | 53°56′11.4″ пн. ш. 27°28′58.44″ у. д. / 53.9365° пн. ш. 27.4829° у. д.Каардынаты: 53°56′11.4″ пн. ш. 27°28′58.44″ у. д. / 53.9365° пн. ш. 27.4829° у. д. |
± Менск-Арэна | |
Афіцыйны сайт | |
«Менск-Арэна» (поўная назва — «Шматпрофільны культурна-спартовы комплекс „Менск-Арэна“») — спартова-забаўляльны комплекс у горадзе Менску, Беларусь. Складаецца з трох аб’ектаў: шматфункцыянальнай спартова-відовішчнай арэны ёмістасьцю 15 086 гледачоў, канькабежнага стадыёну й вэлядрому.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Менск-Арэна» пачала праектавацца па выдадзеным у канцы 2005 году ўказе прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь аб будаўніцтве шматпрофільнага спартовага комплексу[1]. Будаўніцтва пачалося ўвесну 2006 году[2]. Генэральным праектоўцам комплексу выступаў «Белпраект», а генэральным падрадчыкам — «Менскпрамбуд». Першым, 30 сьнежня 2008 году, быў уведзены ў эксплюатацыю вэлядром. На ім у ліпені 2009 году прайшоў чэмпіянат Эўропы па трэкавых вэлягонках. 2 сьнежня 2009 году адбылася першая трэніроўка на лёдзе канькабежнага стадыёну. Першы хакейны матч на «Менск-Арэне» адбыўся 26 сьнежня 2009 году, калі адбылося пробнае запаўненьне трыбун гледачамі, калі сустракаліся юнацкія каманды СДЮШАР «Менск» і хакейнай школы «Юнацтва». Першую шайбу ў гісторыі «Менск-Арэны» закінуў форвард СДЮШАР «Менск» Павал Пячура. Першы афіцыйны матч адбыўся 14 студзеня 2010 году ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» прымала магнітагорскі «Мэталюрг».
Урачыстае адкрыцьцё арэны адбылося 30 студзеня 2010 году ў рамках Матчу зорак Кантынэнтальнай хакейнай лігі[3]. На момант адкрыцьця была самай вялікай арэнай сярод усіх камандаў КХЛ і чацьвертай паводле ёмістасьці сярод хакейных арэнаў Эўропы, пасьля аналягічных збудаваньняў у Кёльне, Празе і Бэрне. Акрамя таго на арэне рэгулярна праходзяць музычныя канцэрты, першым выканаўцам, які выступіў на пляцоўцы стаў гурт Rammstein.
У траўні 2014 годзе на «Менск-Арэне» праводзіліся матчы чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай (уключна з матчам-адкрыцьцём чэмпіянату й фінальнай гульнёй).
Найбуйнейшыя спартовыя мерапрыемствы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 15—19 ліпеня 2009 году — Чэмпіянат Эўропы па трэкавых вэлягонках
- 30 студзеня 2010 году — Матч зорак КХЛ
- 27—29 траўня 2011 году — Чэмпіянат Эўропы па мастацкай гімнастыцы 2011 году
- 27 лютага — 4 сакавіка 2012 году — Чэмпіянат сьвету па фігурным катаньні сярод юніёраў 2012 году
- 20—24 лютага 2013 году — Чэмпіянат сьвету па трэкавых вэлягонках 2013 году
- 9—25 траўня 2014 году — Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2014 году
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ О строительстве в г. Минске многопрофильного культурно-спортивного комплекса «Минск-Арена» Указ Президента Республики Беларусь от 26 декабря 2005 г. № 622. Нацыянальны прававы партал
- ^ Президент открыл новую «стройку века». TUT.BY
- ^ Адкрыццё комплексу «Мінск-Арэна». БелТА
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Менск-Арэна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў