Лепта
Выгляд
Лепта (па-старажытнагрэцку: λεπτό) — манэта ў Старажытнай Грэцыі, грашовая адзінка ў сучасным сьвеце. Слова азначае «маленькі», «тонкі».
- У Старажытнай Грэцыі лепта — медная (бронзавая) грэцкая манэта, складалая 1/7 халкунта, палову кодранта або 1/56 частка абола. Гэтая манэта, як і наогул бронзавыя грошы, увайшла ва ўжываньне толькі пасьля Аляксандра Вялікага дзякуючы рымскаму і этрускаму ўплыву.
- Цяпер лепта — 1/100 частка грэцкай валюты: фэнікса (1827—1832), драхмы (1832—2001) і эўра (з 2002) — замест стандартнага эўрапейскага цэнта.
Пры пісьме лепту пазначаюць Λ.