[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Лексыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ле́ксыка (па-старажытнагрэцку: τὸ λεξικόν які адносіцца да слова) — сукупнасьць словаў, слоўнікавы склад мовы безадносна да паходжаньня словаў, часу іх узьнікненьня, стылістычнай і экспрэсіўнай дыфэрэнцыяцыі.

Таксама гэтым тэрмінам азначаюць розныя пласты словаў у мове, якія вылучаюцца паводле тых ці іншых прыкметаў: літаратурная лексыка, дыялектная лексыка, лексыка асобных пісьменьнікаў або твораў, лексыка агульнаўжывальная, кніжная, стылістычна нэўтральная, экспрэсіўная і г. д.

Лексыка зьяўляецца аб’ектам вывучэньня лексыкалёгіі.

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с ISBN 985-06-0075-6.