[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Ктулху

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кту́лху — мітычная пачвара, прыдуманая амэрыканскім пісьменьнікам Говардам Лаўкрафтам. Упершыню ўзгадваецца ў апавяданьні «Покліч Ктулху» у 1928.

Зьнешні выгляд і месца існаваньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ктулху падобны адначасова на васьмінога (галава), цмока (крылы на сьпіне), чалавека (тулава). Дакладныя памеры невядомыя, але можна меркаваць, што Ктулху дастаткова вялікі, бо адзін з герояў твора назваў яго падобным да «хадзячае гары».

Належыць да роду Старажытных. Ляжыць у сьне, падобным да сьмерці (верагодна, коме) на вяршыні затопленага гораду Р’льех пасярод Ціхага акіяну. Калі зоркі «трапна сыходзяцца», горад паўстае з вады й Ктулху прачынаецца.

Таксама паводле твораў Лаўкрафта, па ўсёй Зямлі існуюць групы культыстаў, якія прыносяць Ктулху чалавечыя ахвяраваньні, шалеюць, таньчаць і ўвесь час чытаюць закляцьце: «Пх’нглуі мглв’нафх Ктулху Р’льех вгах’нагл фхтагн», што прыкладна перакладаецца як «Дома ў Р’льеху мёртвы Ктулху чакае й бачыць сны».

Ктулху здольны ўплываць на чалавечы розум, аднак з-за таго, што Р’льех амаль увесь час знаходзіцца пад вадою, Ктулху можа ўплываць толькі на сны. У «Поклічы Ктулху» сны, якія ён дасылае, даводзяць людзей да вар'яцтва.

Імя, ягонае вымаўленьне й варыянты напісаньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Говард Лаўкрафт казаў, што імя Cthulhu варта вымаўляць як Kathooloo ці Khlûl’hloo. Ні ў водным з арыгінальных ангельскіх варыянтаў няма вымаўленьня Cthulhu як Цтулху. Іншыя варыянты напісаньня: Tulu, Clulu, Clooloo, Cighulu, Cathulu, Kutulu, Q’thulu, Ktulu, Kthulhut, Kulhu, Thu Thu Hmong

Творы Лаўкрафта, дзе ўзгадваецца Ктулху

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Покліч Ктулху»
  • «Жах у Данвічы»
  • «Горы вар’яцтва»
  • «Шаптун у начы»
  • «Цень па-над Інсмутам»

Ктулху ў сучаснай культуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сеціве Ктулху набыў даволі вялікую папулярнасьць і для яго нават прыдумалі спэцыяльны смайл: {:€ або :-Е або ©€. Стаў героям шматлікіх карыкатураў, коміксаў, жартаў і пародыяў.

Папулярныя выказваньні з удзелам Ктулху: «Ктулху захавае твой моск», «Ктулху фхтагн!», «Ктулху захавае ўсіх».

Ктулху ўзгадваецца ў шэрагу кампазыцыяў (пераважна мэталёвага кірунку):

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ктулхусховішча мультымэдыйных матэрыялаў