Кароль Рыма (голуб)
Кароль Рыма (па-ангельску: The King of Rome) — спартовы голуб, які перамог у гонцы на 1001 мілю (1611 кілямэтраў) з Рыма ў Ангельшчыну ў 1913 року. Яму прысьвечаныя песьня і кніга аўтарства Дэйва Садбэры; найбольш вядомы запіс песьні быў зроблены Джунам Тэйбарам[1] (акрамя таго, яна была запісаная гуртом Half Man Half Biscuit[2].).
Птушка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Голуб, самец блакітнай афарбоўкі, пярсьцёнак нумар NU1907DY168[3], належаў[1] і быў выведзены Чарлі Гадсанам, які жыў на Брук-Стрыт, 56 у Дэрбі. Пра яго вядома, што ён пачаў удзельнічаць у гонках галубоў з 1904 року[1]. У час гонкі ён быў прэзыдэнтам і скарбнікам «Derby Town Flying Club»[1]. Акрамя таго, ён пісаў пра гонкі галубоў у «Derby Evening Telegraph»[4].
Калі птушка-пераможца гонкі памерла, ён аддаў яе цела ў музэй і мастацкую галерэю Дэрбі, дзе зь яго зрабіла пудзіла і прысвоілі выставачны нумар DBYMU.1946/48. Хоць раней пудзіла экспанавалася ў розных музэях[4], на 2011 рок яно ня выстаўленае[5].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Museum plea on pigeon // Derby Evening Telegraph. — 25 верасьня 2001.
- ^ HMHB: Unreleased Tracks from Radio Sessions Праверана 22 красавіка 2011 г.
- ^ The King of Rome - Charles Hudsons famous Pigeon from the West end of Derby Derby Photos Праверана 11 красавіка 2011 г.
- ^ а б Legend of the stuffed superstar // «Derby Evening Telegraph». — 9 верасьня 1996.
- ^ Natural History treasure - The King of Rome (анг.). Derby City Council. Праверана 11 красавіка 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кароль Рыма на старонцы музэю
- Бачына Дэйва Садбэры, прысьвечаная песьні «Кароль Рыма»