Джон О’Шы
Джон О’Шы | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 красавіка 1981[1] (43 гады) | |
Рост | 192 см | |
Вага | 75 кг[2] | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2011 2000 2001 2011—2018 2018—2019 |
Манчэстэр Юнайтэд → Борнмут (арэнда) → Антвэрпэн (арэнда) Сандэрлэнд Рэдынг |
257 (10) 10 (1) 14 (0) 226 (4) 9 (0) |
Зборныя | ||
2001—2018 | Ірляндыя | 119 (3) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2024— | Зборная Ірляндыі па футболе |
Джон Фрэнсіс О’Шы (па-ангельску: John Francis O'Shea, па-ірляндзку: Seán Ó Sé; нарадзіўся 30 красавіка 1981 году, Ўотэрфард, Ірляндыя) — колішні ірляндзкі футбаліст, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ірляндыі. Быў здольны згуляць ня толькі на пазыцыі цэнтральнага ці скрайняга абаронцы, але й на пазыцыі апорнага паўабронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Манчэстэр Юнайтэд»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Далучыўся да клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» ва ўзросьце 17 гадоў. Дэбют у складзе каманды адбыўся 13 кастрычніка 1999 году ў матчы на Кубак Ангельшчыны супраць клюбу «Астан Віла», які скончыўся паразай «чырвоных д’яблаў» зь лікам 0:3[3]. 2000 год правёў у арэндзе ў клюбе «Борнмут», а на наступны год зьехаў гуляць у кантынэнтальную Эўропу, правёўшы некаторы час у складзе бэльгійскага клюбу «Антвэрпэн».
Вярнуўшыся дамоў цягам сэзону 2002—2003 гадоў стаў асноўным гульцом «Манчэстэр Юнайтэд», дэманструючы рознабаковую гульню на ўсіх пазыцыях абароны, а таксама на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. Паводле выніках сэзону Джон стаў чэмпіёнам Ангельшчыны. У сэзоне 2003—2004 гадоў Рыё Фэрдынанд не гуляў паўгады з-за дыскваліфікацый, атрыманай пасьля пропуску тэсту на допінг[4]. О’Шы замяніў Фэрдынанда ў цэнтры абароны й дапамог «Манчэстэру» выйсьці ў фінал Кубка Ангельшчыны, у якім манкуніянцы абгулялі «Мілўол» зь лікам 3:0.
О’Шы дэманстраваў стабільную гульнявую форму ў сэзоне 2004—2005 гадоў. У той час зьявіліся чуткі аб магчымым сыходзе ірляндца з «Манчэстэра» ў «Лівэрпул» або «Ньюкасл Юнайтэд», аднак гэтага не адбылося. 4 лютага 2007 году, падчас матчу ангельскай Прэм’ер-лігі супраць «Тотэнгэму», Джон замяніў ў браме Эдвіна ван дэр Сара, які зламаў нос падчас адбору мяча, бо да таго моманту клюбам былі выкарыстаныя ўсе тры замены[5].
«Сандэрлэнд»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]7 ліпеня 2011 году Джон О’Шы афіцыйна стаў гульцом «Сандэрлэнда». 30-гадовы ірляндзец падпісаў кантракт на чатыры гады[6]. 27 жніўня О’Шы правёў першы матч за новы клюб, а 29 сьнежня 2012 году Джон упершыню забіў у складзе каманды, што, аднак, не зьберагло «чорных катоў» ад паразы ў матчы супраць «Тотэнгэму»[7].
Міжнародныя выступы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]О’Шы дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Ірляндыі 15 жніўня 2001 году, калі ён выйшаў на замену на 84 хвіліне ў хатнім матчы супраць зборнай Харватыі. Ягоны дэбют скончыўся расчараваньнем, бо на Джон харвацкя гульцы зарабілі пэнальці ў кампэнсаваны час, што прывяло ў да голу ў браму Ірляндыі, і выніку гульні 2:2. 19 жніўня 2003 году, О’Шы забіў свой першы гол за нацыянальную каманду й прынес сваёй зборнай перамогу над зборнай Аўстраліяй зь лікам 2:1[8].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2003, 2007, 2008, 2009, 2011
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2004
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2006, 2009
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2003, 2007, 2008, 2010
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2008
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2008
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в John O'Shea // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г J. O'Shea // Soccerway (мн.)
- ^ John O'Shea, Manchester United player. Aboutmanutd.com
- ^ Ferdinand banned for eight months. BBC Sport
- ^ Tottenham 0-4 Man Utd. BBC Sport
- ^ Man Utd's John O'Shea signs four-year Sunderland deal. BBC Sport
- ^ Sunderland 1-2 Tottenham. BBC Sport
- ^ Ireland 2–1 Australia: Late comeback. ESPN Soccernet
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джон О’Шы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Манчэстэр Юнайтэд»
- Статыстыка(недаступная спасылка) на сайце Soccerbase