Бігар
Бігар | |
анг. Bihar гіндз. बिहार урд. بہار | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Індыя |
Статус | штат |
Адміністрацыйны цэнтар | Патна |
Улучае | 38 акругаў |
Дата ўтварэньня | 22 сакавіка 1912 |
Губэрнатар | Дньяндэа Яшвантрао Патыл |
Галоўны міністар | Джытан Рам Манджгі |
Афіцыйныя мовы | гіндзі, урду |
Насельніцтва (2011) | 103 804 637 чал. (3-е месца) |
Шчыльнасьць | 1102 чал./км² |
Плошча | 94 163 км² (12-е месца) |
Месцазнаходжаньне Бігару | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +5:30 |
Код ISO 3166-2 | IN-BR |
Паштовыя індэксы | 800XXX - 855XXX |
Код аўтам. нумароў | BR |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Бігар (анг. Bihar, гіндз. बिहार, урд. بہار; вымаўл. [bɪˈɦaːr]) — штат на паўночным усходзе Індыі на высокаўрадлівай інда-ганскай раўніне. Мяжуе з Нэпалам на поўначы, са штатамі Утар-Прадэш на захадзе, Джаркганд на поўдні і Заходняя Бэнгалія на ўсходзе. Займае дванаццатае месца сярод штатаў па плошчы (94 164 км²) і трэцяе па насельніцтве (82,8 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Патна, старажытная сталіца першых індыйскіх імпэрыяў Нандаў (4 ст. да н. э.) і Маур’яў (4—2 стст. да н. э.).
У культурным пляне Бігар зьяўляецца часткай бгаджпурымоўнага «гартлэнду» Індыі. Афіцыйныя мовы штату — два літаратурныя рэгістры гіндустані, гіндзі і ўрду, аднак гістарычна ў Бігары распаўсюджаныя мовы й іншыя ідыёмы г. зв. клястэру ўсходняга гіндзі — асобных моваў дыялектнага кантынуўму, якія традыцыйна лічацца дыялектамі гіндзі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бігар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі Індыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |