Буда-Кашалёў
Буда-Кашалёў лац. Buda-Kašaloŭ | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1824 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Буда-Кашалёўскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 147 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 8683 чал. (2018)[2] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2336 | ||||
Паштовы індэкс: | 247350 | ||||
СААТА: | 3205501000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°43′1″ пн. ш. 30°34′4″ у. д. / 52.71694° пн. ш. 30.56778° у. д.Каардынаты: 52°43′1″ пн. ш. 30°34′4″ у. д. / 52.71694° пн. ш. 30.56778° у. д. | ||||
± Буда-Кашалёў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бу́да-Кашалёў[3] (афіцыйная назва — Бу́да-Кашалёва[4]) — места ў Беларусі, у міжрэччы Дняпра і Сажа. Адміністрацыйны цэнтар Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8683 чалавекі[2]. Знаходзіцца за 48 км на паўночны захад ад Гомля, за 256 км ад Менску. Чыгуначная станцыя Буда-Кашалёўская на лініі Менск — Гомель. Аўтамабільныя дарогі на Гомель, Уваравічы, Чачэрск.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва Буда-Кашалёў (Буда Кашалёўская[5]) утварылася ў канцы XIX стагодзьдзя на падставе найменьняў дзьвюх вёсак — Буды і Кашалёў. Спачатку падвойная назва ўжывалася толькі для пазначэньня чыгуначнай станцыі, а пазьней пашырылася на ўсё паселішча[6]. Аднак і да нашага часу мясцовыя жыхары карыстаюцца старой назвай — Буда.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сяло Кашалёў упершыню ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі, у складзе Гомельскага староства[7]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яно ўвайшло ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Кашалёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Пад 1824 годам упершыню ўпамінаецца вёска Буда, зь якой сваю гісторыю вядзе сучаснае места. Вёска ўваходзіла ў склад маёнтку Кашалёва; тут існавала карчма.
У 1873 годзе праз тэрыторыю Кашалёўскай воласьці прайшла Лібаўска-Роменская чыгунка. У 1877 годзе адкрылася чыгуначная станцыя Буда-Кашалёва. Працаваў паштова-тэлеграфны аддзел. З 1888 году працавала невялікае прадпрыемства з вырабу драўляных дэталяў для кроснаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Будзе-Кашалёве было 63 двары, царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасны магазын, вятрак, крама, паштова-тэлеграфны аддзел, лесапільны завод, карчма. На 1908 год «вёска Буда-Кашалёў знаходзіцца пры Лібаўска-Роменскай чыгунцы, каля балота Борышча… Агулам у вёсцы 57 двароў… За вёскай — 364 дзесяціны прыдатнай і 50 дзесяцін непрыдатнай зямлі»[8]. З 1911 году пры школе працавала бібліятэка. У 1914 годзе ў Будзе-Кашалёве збудавалі новае памяшканьне народнай вучэльні. На чыгуначнай станцыі ўзводзіліся складзкія і іншыя гаспадарчыя збудаваньні.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Буда-Кашалёў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сакавіку 1918 году вёску занялі нямецкія войскі. 30 лістапада таго ж году — бальшавікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Буда-Кашалёў увайшоў у склад Беларускай ССР[9], аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе з 9 траўня 1923 да 17 ліпеня 1924 году яна была цэнтрам воласьці Гомельскай губэрні.
3 сакавіка 1924 году Буду-Кашалёў вярнулі ў склад БССР, дзе 27 ліпеня таго ж году яна стала цэнтрам раёну (з 1938 году ў Гомельскай вобласьці). На 1925 год у вёсцы было 194 двары. У 1930 годзе савецкія ўлады ўтварылі тут калгас «Чырвоная Беларусь». З 1932 году працавала МТС. У 1934 годзе працавалі шавецкая і кравецкая арцелі, маслазавод, МТС з рамонтнай майстэрняй, 4 ветракі і кузня. 27 верасьня 1938 году Буда-Кашалёў атрымаў афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. Таго ж году тут збудавалі мураваны будынак сярэдняй школы.
У Другую сусьветную вайну з 15 жніўня 1941 да 27 лістапада 1943 году Буда-Кашалёў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 31 сьнежня 1971 году яна атрымала афіцыйны статус гораду раённага падпарадкаваньня.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 517 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 74 чал. на станцыі Будзе-Кашалёве; 1939 год — 3,4 тыс. чал.; 1959 год — 4,6 тыс. чал.; 1969 год — 7,2 тыс. чал.[10]; 1991 год — 8,9 тыс. чал.; 1995 год — 9,5 тыс. чал.[11]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 9,5 тыс. чал.[12]; 2006 год — 9,5 тыс. чал.; 2008 год — 9,4 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 9,3 тыс. чал.; 2009 год — 9016 чал.[13] (перапіс); 2016 год — 8551 чал.[14]; 2017 год — 8460 чал.[15]; 2018 год — 8683 чал.[2]
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1995 году дзее царква Сьвятога Мікалая.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У месьце знаходзяцца сярэднія, музычная і спартовая школы.
Працуе Будзка-Кашалёўскі аграрна-тэхнічны каледж (былы тэхнікум мэханізаваньня сельскай гаспадаркі). Каледж рыхтуе па спэцыяльнасьцях электрыфікацыя і аўтаматызацыя, мэханізаваньне сельскай гаспадаркі.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сучасны плян Буды-Кашалёва складаецца зь сеткі прасталінейных вуліцаў, чыгунка падзяляе тэрыторыю места на 2 часткі, грамадзкі цэнтар складаюць пляц і вул. Леніна, забудаваная 2—5-павярховымі жылымі дамамі, астатняя забудова пераважна драўляная.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасьці і сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.
- ГДЛГУ «Будзка-Кашалёўскі досьледны лясгас»
- УП «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці»
- СП «Аміпак» ААТ
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзее музэй-галерэя імя Яўсея Маісеенкі. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Вадацяжная вежа
-
Станцыя
-
Палац культуры
-
Царква
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валянцін Дрозд (1906—1943) — віцэ-адмірал, яго імем названы карабель Паўночнага флёту Расеі
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ О некоторых вопросах административно-территориального устройства Гомельской области
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Вячорка В. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016. С. 109.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 80.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 439.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 39—40.
- ^ Пазднякоў В. Буда-Кашалёва // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 350.
- ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 306.
- ^ г. Буда-Кошелево (Гомельская область), Belarus.by
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.