[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Блэд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Блэд


Краіна: Славенія
Плошча:
  • 188,5 км²
Вышыня: 501 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 4
Паштовы індэкс: 4260
Геаграфічныя каардынаты: 46°22′0″ пн. ш. 14°7′0″ у. д. / 46.36667° пн. ш. 14.11667° у. д. / 46.36667; 14.11667Каардынаты: 46°22′0″ пн. ш. 14°7′0″ у. д. / 46.36667° пн. ш. 14.11667° у. д. / 46.36667; 14.11667
Блэд на мапе Славеніі
Блэд
Блэд
Блэд
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.bled.si/

Блэд (па-славенску: Bled, па-нямецку: Veldes) — горад у паўночна-заходняй часцы Славеніі, каля граніцы з Італіяй і Аўстрыяй. Знаходзіцца на беразе возера Блэйско, у Юлійскіх Альпах на ўсходзе ад нацыянальнага парку Трыглаў. Папулярны сярод турыстаў. У 2019 годзе ў горадзе жыло 4929 чалавек.

Геаграфія і транспарт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Царква Ўзьнясеньня Панны Марыі, што знаходзіцца на востраве сярод возера Блэйска

Блэд разьмешчаны за 45 кілямэтраў на паўночны захад ад сталіцы краіны Любляны і за 10 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Есэніцэ. Прыблізна за 8 кілямэтраў на поўнач ад гораду праходзіць аўстрыйская граніца, за 40 кілямэтраў на захад — італьянская. Горад стаіць непадалёк на чыгуначнай і аўтадарожнай магістралі Любляна-Філях. Яшчэ некалькі аўтадарог з Блэду вядуць у горы, у нацыянальны парк Трыглаў.

Блэдзкі замак

Славяне пасяліліся тут у VII стагодзьдзі[2]. Блэдзкі замак упершыню згаданы пад сваёй нямецкай назвай Фэльдэс у 1004 годзе, калі ён быў падараваны імпэратарам Генрыхам II Альбуіну, Брыксэнскаму біскупу. У 1278 годзе ён разам з усёй Крайнай перайшоў да Рудольфа I пасьля Бітвы ля Сухіх Крут і з тых часоў уваходзіў у склад дзяржавы Габсбургаў ажно да канца Першай сусьветнай вайны, за выключэньнем пэрыяду 1809-1816 гадоў, калі ён належаў напалеонаўскім Ілірыйскім правінцыям.

Пасьля падзелу Аўстра-Вугоршчыны Блэд стаў перайшоў да Югаславіі і ператварыўся ў летнюю рэзыдэнцыю манархаў дому Карагеоргіевічаў, а пасьля Ёсіпа Броз Ціта. З 1991 году — у складзе незалежнай Славеніі.

  • Блэдзкі замак — замак, пабудаваны на верхавіне 130-мэтровай стромкай скалы над возерам. Упершыню згаданы ў 1004 годзе, з тых часоў шмат разоў перабудаваны і пашыраны.
  • Царква сьв. Марціна.
  • Гатэль «Віла» — былая летняя рэзыдэнцыя І. Броз Ціта
Возера Блэйско з замкам