[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

БТР-80

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
БТР-80

Тып танка: бронетранспартэр
Краіна-вытворца: СССР, Расея
Павозка (экіпаж), чал.: 3
Дэсант, чал.: 7
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: з 1986
Выкарыстаньне: Расея, Украіна, Турэччына, Вугоршчына, Туркмэністан, Узбэкістан, Беларусь
Войны і канфлікты: савецка-аўганская вайна, Першая расейска-чачэнская вайна, Другая расейска-чачэнская вайна, Вайна ў Паўднёвай Асэтыі, Украінская міратворчая місія ў Іраку, Антытэрарыстычная апэрацыя ва Ўкраіне
Гісторыя вытворчасьці:
Гады вытворчасьці: з 1984
Памеры:
Маса, т: 13,6
Даўжыня, мм: 7,650
Шырыня, м: 2,900
Вышыня, м: 2,350
База, м: 4,400
Каляя, м: 2,410
Клірэнс, м: 0,475
Браня:
Тып брані: сталёвая катаная
Лоб корпусу, мм: 10
Борт корпусу, мм: 7…9
Карма корпусу, мм: 7
Лоб вежы, мм: 7
Борт вежы, мм: 7
Карма вежы, мм: 7
Узбраеньне:
Вэртыкальны нахіл: −4…+60
Гарызантальны нахіл: 360
Далёкасьць стральбы, км: 1…2 (ККВТ)
1,5 (ККТ)
Прыцэл: 1ПЗ-2
Кулямёт: 1 × 14,5-мм ККВТ
1 х 7,62-мм ККТ
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка: КамАЗ 7403
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 260
Хуткасьць па шашы, км/г: 80
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: 20…40 на плаву 9
Запас ходу, км: 200…600
Тып падвескі: індывідуальная тарсіённая з гідраўлічнымі амартызатарамі
Пераадольваемы ўздым, адс.: 30
Пераадольваемая сьценка, м: 0,5
Пераадольваемы роў, м: 2
Пераадольваемы брод, м: плывучы
Выявы ў Вікісховішчы

БТР-80 — баявая колавая плывучая машына, прызначаная для транспартаваньня асабовага складу мотастралковых падразьдзяленьняў і іх агнявой падтрымкі, у тым ліку й ва ўмовах ужываньня зброі масавай паразы. БТР-80 мае кампаноўку з разьмяшчэньнем аддзяленьня кіраваньня ў лабавой, сумеснага дэсантнага й баявога ў сярэдняй, а маторна-трансьмісійнага ў кармавой частцы корпусу. Пры стварэньні машыны былі ўлічаны недахопы БТР-70, якія выкрыліся пад час эксплюатацыі апошняга ў Аўганістане. Бронетранспартэр абсталяваны дзесяцьцю пасадкавымі месцамі для разьмеркаваньня аддзяленьня ў складзе камандзіра аддзяленьня, мэханіка-кіроўцы, наводчыка й сямі мотастралкоў. У вежы бронетранспартэра месьціцца кулямётная ўстаноўка, якая складаецца з 14.5-мм і 7,6-мм кулямётаў. БТР-80 — чатырохвосная васьміколавая машына з усімі вядучымі коламі, здольная рухацца з танкамі, пераадольваць акопы, траншэі й водныя перашкоды. Бронетранспартэр валодае сыстэмаю запуску дымавых гранат для стварэньня дымавых завес з мэтаю маскаваньня.