[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Атыла Ёжэф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Атыла Ёжэф
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 красавіка 1905(1905-04-11)[1][2][3][…]
Памёр 3 сьнежня 1937(1937-12-03)[4][1][2][…] (32 гады)
Пахаваны
Бацькі Аран Ёжэф[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік
Мова вугорская мова[6][7], француская мова і нямецкая
Узнагароды

Аты́ла Ёжэф (па-вугорску: Attila József) — адзін з самых вядомых вугорскіх паэтаў XX стагодзьдзя. Непрызнаны пры жыцьці, Ёжэф атрымаў прызнаньне пасьля сьмерці ў камуністычную эпоху 1950-х гадоў як вялікі «пралетарскі паэт Вугоршчыны». Ёжэф стаў самым вядомым з сучасных вугорскіх паэтаў у сьвеце[8][9].

Нарадзіўся ў бедным раёне Будапэшту ў 1905 годзе ў сям’і працаўніка мыльнай фабрыкі. Бацькі мелі румынскае і полаўскае паходжаньне. Калі Ёжэфу было тры гады, яго адправілі жыць да прыёмных бацькоў пасьля таго, як бацька адмовіўся ад сям’і, а маці стала дрэнна. На момант свайго нараджэньня імя Атыла было ня вельмі добра пашырана, праз гэта ягоныя прыёмныя бацькі называлі яго Піста, мянушка, якая ёсьць вугорскай вэрсіяй імя Сьцяпан[10][11]. Калі Ёжэфу было 7 гадоў, ён вярнуўся да маці і жыў зь ёй пакуль яна не памерла ад раку ў 1919 годзе, усяго ў 43 гады[11]. Пасьля сьмерці маці Ёжэфа даглядаў ягоны швагер Ёдэн Макаі, які быў адносна заможным чалавекам і мог заплаціць за адукацыю ў добрай сярэдняй школе.

У 1924 годзе Ёжэф паступіў ва ўнівэрсытэт імя Франца-Ёсіфа з мэтай вывучэньня вугорскае і францускае літаратуры з намерам стаць настаўнікам сярэдняе школы. Яго выключылі з унівэрсытэту, палічыўшы непрыдатным для прафэсіі выкладчыка, пасьля таго як ён напісаў правакацыйна-рэвалюцыйную паэму «Ад усяго сэрца». Са сваімі рукапісамі ён адправіўся ў Вену ў 1925 годзе, дзе зарабляў на жыцьцё, прадаючы газэты і прыбіраючы інтэрнаты. Потым Ёжэф накіраваўся ў Парыж, дзе на працягу наступных двух гадоў вучыўся ў Сарбоне. У гэты пэрыяд ён чытаў Гэгеля і Карла Маркса. Заклік да рэвалюцыі спадабаўся яму, а таксама творчасьць Франсуа Віёна, вядомага паэта і злодзея XV стагодзьдзя. У фінансавым стаўленьні, Ёжэф амаль ня меў грошай, зарабляючы праз публікацыю вершаў, а таксама дзякуючы заступніку Лаяшу Хатвані. Пасьля, паэт вярнуўся ў Вугорўчыну, дзе год навучаўся ў Пэшцкім унівэрсытэце. Затым працаваў у Інстытуце зьнешняга гандлю францускім карэспандэнтам, а пазьней быў рэдактарам літаратурнага часопіса «Прыгожае слова».

Зьяляючыся прыхільнікам працоўнае клясы, Ёжэф уступіў у нелегальную Камуністычную партыю Вугоршчыны ў 1930 годзе[11], але праз залішную незалежную пазыцыю і цікавасьць да Фройду быў выключаны з партыі. Яшчэ ў дзяцінстве ў Ёжэфа пачалі выяўляцца прыкметы псыхічных захворваньняў, таму Ёжэф лячыўся псыхіятрамі ад дэпрэсіяў і шызафрэніі. Ён ніколі не ажаніўся. Памёр 3 сьнежня 1937 году, ва ўзросьце 32 гадоў. Ён быў забіты на чыгункавых шляхах стартуючым цягніком. Недалёка ад месца, дзе ён памёр, месьціцца мэмарыял. Ёсьць меркаваньне, што Ёжэф скончыў жыцьцё самагубствам, але некаторыя біёграфы лічаць, што ягоная сьмерць адбылася выпадкова[12].

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Верш «З чыстым сэрцам» пераклаў Мікола Аляхновіч[13].

  1. ^ а б Attila József // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Jozsef Attila // Vegetti Catalog of Fantastic Literature (італ.)
  3. ^ Attila Jozsef // GeneaStar
  4. ^ а б Йожеф Аттила // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  6. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  7. ^ József, Attila, 1905-1937 // CONOR.SI
  8. ^ «'Beautiful but awful' verse». Budapest Sun.
  9. ^ «Attila Jozsef — Poems by the Famous Poet». All Poetry.
  10. ^ Garai, Laszlo (2017). «Reconsidering Identity Economics: Human Well-Being and Governance». Palgrave MacMillan. — С. 8. — ISBN 978-1-137-52560-4.
  11. ^ а б в «About Attila József». Academy of American Poets.
  12. ^ «József Attila halálát balesetnek látta a szemtanú». Blikk.
  13. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атыла Ёжэфсховішча мультымэдыйных матэрыялаў