Асіна
Асіна | |
Галінкі асіны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двудольныя |
Атрад | Вербакветныя |
Сямейства | Вярбовыя |
Род | Таполя |
Від | Таполя дрыжачая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Populus tremula | |
Асіна (па-лацінску: Populus tremula; інш. назвы Асіна звычайная, Таполя дрыжачая) — лістападнае дрэва роду таполя сямейства вярбовых.
Батанічнае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дрэва вышынёй да 30 м.
Ствол прамы, шаравата-зялёны.
Крона невялікая, рыхлая.
Лісьце круглаватае, цьвёрдае, зубчастае, на доўгіх, сьціснутых чаранках.
Кветкі ў паніклых цыліндрычных каташках.
Асіна — хуткарослая лясная парода. Жыве да 150 і больш гадоў.
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пашырана па ўсёй Беларусі, утварае асінавыя лясы, маецца некалькі ўнутрывідавых форм. Асіньнікі растуць пераважна на багатых супясчаных і сугліністых глебах, часта на месцы зьведзеных яловых або дубовых лясоў. Квітнее асіна ў красавіку.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выкарыстоўваюць для азеляненьня населеных пунктаў як хуткарослае дрэва. Кару ўжываюць для вырабу скуры. Яна таксама служыць для атрыманьня жоўтай і зялёнай фарбы. З кветак асіны пчолы зьбіраюць пылок, а з пупышак — клей, які перапрацоўваюць у пропаліс.
Асіна ідзе на пабудову хат, выкарыстоўваецца як дахавы матэрыял, пры вытворчасьці фанэры, цэлюлёзы, запалак, тары.
Малады парасьнік зьяўляецца зімовым кормам для ласёў, аленяў, зайцаў і іншых млекакормячых.
Пупышкі й лісьце асіны выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне, драўніна ідзе на розныя вырабы, напрыклад, на запалкі.
Родныя вобразы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сырая асіна вельмі кепска гарыць, дровы з асіны не цаніліся. Затое яе драўніна не гніе; гэта выпрацавала прымхлівае да яе стаўленьне, уключэньне ў матэрыялы для магічных дзеяньняў, як, напрыклад, забіваньне асінавага калка ў магілу нябожчыка, які блукае непрыкаяны па начох, ды інш.
- Вонкавая рыса асіны — яе трапяткое лісьце — спарадзіла этыялягічны міт на хрысьціянскай аснове. Паводле яго, асіна спала, калі на ёй павесіўся Юда, усьвядоміўшы сваё жахлівае здрадніцтва. Прачнуўшыся, асіна вельмі спужалася вісельніка, затрэслася ад страху, і з тае пары лісьце на ёй трапечацца нават бяз ветру
- У фальклоры вогнішча з асінавых дроў — надзейны ачышчальны сродак ад усялякай нечысьці
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |