[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Алімпіякос Пірэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алімпіякос Пірэй
Поўная назва па-грэцку: Ολυμπιακός Σύνδεσμος Φιλάθλων Πειραιώς Ποδοσφαιρική Ανώνυμη Εταιρεία
Заснаваны 10 сакавіка 1925
Горад Пірэй, Грэцыя
Стадыён Караіскакіс
Умяшчальнасьць: 32 115
Прэзыдэнт Эвангеляс Марынакіс[d]
Кіраўнік Эвангеляс Марынакіс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
olympiacos.org (грэцк.)​ (анг.)​ (гішп.)​ (фр.)

«Алімпіякос» (па-грэцку: Ολυμπιακός) — грэцкі футбольны клюб з гораду Пірэю. Заснаваны ў 1925 годзе. 47-разовы чэмпіён Грэцыі, 28-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі, а таксама пераможца Лігі канфэрэнцыяў (2024). «Алімпіякос» зьяўляецца самым пасьпяховым клюбам у гісторыі грэцкага футболу, а таксама ёсьць адной з чатырох камандаў, якія ніколі не выляталі зь першага дывізіёну. У эўрапейскіх спаборніцтвах клюб двойчы дасягаў фіналу, у Лізе чэмпіёнаў сэзону 1998—1999 гадоў і Кубка кубкаў сэзону 1992—1993 гадоў. «Алімпіякос» таксама зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў Асацыяцыі эўрапейскіх клюбаў.

Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Караіскакіс» у Пірэі. «Алімпіякос» зьяўляецца самым папулярным грэцкім клюбам, маючы каля двух з паловай мільёнаў прыхільнікаў у Грэцыі. Клюб мае доўгую й даўнюю канкурэнцыю з клюбам «Панатынаікос», зь якімі яны аспрэчваюць дэрбі зьвечных ворагаў.

«Алімпіякос» быў заснаваны ў 1925 годзе ў Пірэі пяцьцю братамі Янісам, Дыносам, Ёргасам, Басылісам і Леанідасам Адрыянопулясамі. У 1930-х гадох клюб зьведаў посьпех, атрымаўшы некалькі перамогаў запар у чэмпіянаце Пірэю ў 1925, 1926, 1927 гадох[1]. У сэзоне 1930—1931 гадоў «Алімпіякос» упершыню ў сваёй гісторыі стаўся чэмпіёнам Грэцыі. Браты Андрыянопулясы ў гэты час пачалі займацца палітыкай. Пры іхным асабістым садзейнічаньні пачалося будаўніцтва стадыёну «Караіскакіс».

Пачатак новага дзесяцігодзьдзя суправаджаўся істотным павелічэньнем папулярнасьці грэцкага першынства ў краіне. У кастрычніку 1931 году Ёргас і Яніс Андрыянопулясы, легендарныя футбалісты і чальцы-заснавальнікі «Алімпіякоса», сышлі з актыўнага футболу. Аднак зьявіліся новыя героі, як то Яніс Вазас, Хрыстофарас Рагас, Тэолёгас Сымэонідыс, Міхаліс Анаматэрос, Сьпірас Дэпунтыс, Арыс Хрысафопуляс, Нікас Грыгаратас, Панагіс Карсыянас, а таксама знакавыя браты Яніс і Бангеліс Хэльміс. У пяці сэзонах клюба пяць разоў стаўся чэмпіёнам краіны ў сэзонах 1932—1933, 1933—1934, 1935—1936, 1936—1937, 1937—1938 гадоў і да 1940 году «Алімпіякос» ужо выйграў шэсьць чэмпіянатаў у адзінаццаці першых сэзонах чэмпіянату Грэцыі[2]. Асабліва Яніс Вазас, Хрыстофарас Рагас і Тэолёгас Сымэонідыс склалі грандыёзную тройку атакавалых гульцоў, на траіх яны забілі шмат галоў. Вазас 18 гадоў гуляў за «Алімпіякос» з 1931 па 1949 гады, здолеўшы забіць 450 галоў у 364 гульнях альбо 179 галоў у 156 афіцыйных гульнях. Дзякуючы такой выніковасьці Вазас зьяўляецца другім бамбардзірам клюбу за ўвесь час, чатыры разы становячыся лепшым бамбардзірам чэмпіянату ў 1933, 1936, 1937 і 1947 гадох.

Акрамя таго, клюбу здолеў аформіць чэмпіёнства ў сэзонах 1936—1937 і 1937—1938 гадоў. На розыгрышах Кубку Грэцыі каманда ня здолела атрымаць галоўны трафэй у першым чатырох розыгрышах, але мела некаторыя выдатныя перамогі. Гэтак у 1932 годзе «Алімпіякос» у гасьцёх ушчэнт разграміў свайго прынцыповага суперніка «Панатынаікос» зь лікам 1:6, што зьяўляецца самай вялікай перамогай «Алімпіякоса» ў гасьцёх у гісторыі гэтага дэрбі[2][3].

28 кастрычніка 1940 году фашыстоўская Італія ўварвалася ў Грэцыю, і некалькі гульцоў «Алімпіякоса» ўступілі ў грэцкае войска дзеля барацьбы супраць захопнікаў[2]. У студзені 1941 году Хрыстофарас Рагас атрымаў цяжкую траўму левае нагі і больш ня мог гуляць у футбол. Леанідас Андрыянапуляс моцна абмарозіўся на альбанскім фронце і амаль страціў жыцьцё, а Нікас Грыгаратас атрымаў траўму нагі падчас бітвы пры Клісуры. Акрамя таго, пасьля наступнай нямецкай акупацыі Грэцыі гульцы клюбу далучыліся да руху грэцкага супраціву і вялі жорсткую барацьбу супраць нацыстаў[2]. Гулец «Алімпіякоса» Нікас Гадас, легенда клюбу, быў капітанам Грэцкае народна-вызваленчае арміі і ваяваў супраць немцаў на многіх франтох. Яго расстралялі ў кашулі і шортах «Алімпіякоса», паводле яго апошняга жаданьня[4][5]. Міхаліс Анаматэрас таксама быў актыўным удзельнікам грэцкага супраціву і быў забіты ў 1944 годзе. «Алімпіякос» заплаціў вялікую цану падчас разбуральнай вайны, акупацыі краінамі Восі і наступнай грамадзянскай вайны ў Грэцыі, таму прагрэс клюба быў часова стрыманы[2].

Як толькі пачаліся чарговыя матчы, пірэйскі клюб вярнуўся на сваё дамінуючае месца ў грэцкім футболе. З 1946 па 1959 гады «Алімпіякос» 9 разоў з 11 стартаў станавіўся чэмпіёнам Грэцыі, пры гэтым у пэрыяд з 1954 па 1959 гады клюб шэсьць разоў запар станавіўся мацнейшым клюбам краіны паводле вынікаў сэзону. Гэта сталася неперасягальным дасягненьнем у гісторыі грэцкага футболу, і рэкорд трымаў ажно 44 гады, да таго часу, пакуль «Алімпіякос» ня здолеў выйграць 7 чэмпіянатаў запар з 1997 па 2003 гады[2].

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Грэцыі Бр Александрас Пасхалякіс 1989
3 Сьцяг Аргентыны Аб Франсіска Артэга 1999
4 Сьцяг Францыі Аб Жуліян Б’янкон 2000
5 Сьцяг Італіі Аб Лярэнца Піроля 2002
8 Сьцяг Новай Зэляндыі ПА Марка Стамэніч (ар. Нотынггэм Ф.) 2002
9 Сьцяг Марока Нап Аюб Эль-Каабі 1993
10 Сьцяг Партугаліі Нап Жэлсан Мартынш 1995
11 Сьцяг Нарвэгіі Нап Крыстафэр Вэльдэ 1999
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Дані Гарсія 1990
16 Сьцяг Анголы Аб Давід Карму (ар. Нотынггэм Ф.) 1999
17 Сьцяг Украіны Нап Раман Ярамчук 1995
18 Сьцяг Бразыліі Нап Віліян 1988
19 Сьцяг Грэцыі Нап Ёргас Масурас (капітан) 1994
20 Сьцяг Партугаліі Аб Каштыньня 2000
22 Сьцяг Партугаліі ПА Шыкіньню 1995
23 Сьцяг Бразыліі Аб Радынэй 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
27 Сьцяг Партугаліі ПА Сэржыю Алівэйра 1992
29 Сьцяг Грэцыі ПА Тэафаніс Бакуляс 2005
31 Сьцяг Грэцыі Бр Нікаляос Ботыс 2004
32 Сьцяг Аргентыны ПА Сант’яга Эсэ 2001
45 Сьцяг Грэцыі Аб Панаётыс Рэцас 1998
64 Сьцяг Грэцыі ПА Антоніс Папаканэляс 2005
65 Сьцяг Грэцыі Аб Апосталяс Апосталёпуляс 2002
67 Сьцяг Грэцыі Аб Ісыдарас Куцыдыс 2004
74 Сьцяг Грэцыі Аб Андрэас Нтой 2003
84 Сьцяг Грэцыі Нап Харалямпас Кастуляс 2007
88 Сьцяг Грэцыі Бр Канстантынас Цалякіс 2002
96 Сьцяг Грэцыі ПА Хрыстас Музакітыс 2006
99 Сьцяг Грэцыі Бр Александрас Анагнастопуляс 1994
Сьцяг Грэцыі Аб Танасіс Андруцас 1997
Сьцяг Сэрбіі Нап Лазар Ранджэлавіч 1997

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]