Аляксей Наседкін
Аляксей Аляксеевіч Наседкін | |||||||
Аляксей Наседкін | |||||||
Народны камісар унутраных справаў БССР | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
22 траўня 1938 — 17 сьнежня 1938 | |||||||
Папярэднік: | Барыс Берман | ||||||
Наступнік: | Лаўрэнці Цанава | ||||||
Асабістыя зьвесткі | |||||||
Нарадзіўся: |
1897, Масква Расейская імпэрыя | ||||||
Памёр: |
26 студзеня 1940 Масква, СССР | ||||||
Партыя: | РКП(б) | ||||||
Узнагароды: |
|
Аляксей Аляксеевіч Наседкін (6 лютага 1897, Масква, ці Маўрына, Растоўскі павет, Яраслаўская губэрня — 26 студзеня 1940, Масква) — супрацоўнік бальшавіцкіх карных органаў. Маёр Дзяржбясьпекі. Наркам ўнутраных справаў НКУС БССР. Адзін з галоўных саўдзельнікаў рэпрэсіяў на Беларусі, у тым ліку ў Курапатах.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў зь сям’і працоўнага. Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 1 скліканьня.
Скончыў 4-клясную гарадзкую вучэльню ў Маскве ў 1910 годзе. З-за няўплату выключаны з Маскоўскай камэрцыйнай вучэльні ў 1913. Працаваў на фабрыцы «Флечэр» электраманцёрам. Курсы чырвоных камандзіраў у Тамбове ў 1919. Інстытут народнай гаспадаркі ў Маскве 1923—1924. Вечаровы электратэхнікум, Масква — да 1927.
Прымаў актыўны ўдзел у кастрычніцкім перавароце 1917 году ў складзе атраду па барацьбе зь юнкерамі. У кампартыі з траўня 1918.
У Чырвоным войску
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1918—1920 служыў у Чырвонай Арміі. Шэраговец 3 запаснога палка, г. Асташкоў студзень 1918 — красавік 1919. Кулямётчык, камандзір узводу кулямётнай каманды курсанцкага палка 36 стралковай дывізіі, Паўднёвы фронт травень 1919 — лістапад 1920. Быў кантужаны пад час баёў і двойчы паранены. старшыня ячэйкі КПБ(б) Асаблівага курсанцкага палка. Начальнік кулямётнай каманды атрада асобага прызначэньня 3 палка зь сьнежня 1920. Начальнік кулямётнай школы 3 палка да красавіка 1923.
Удзельнічаў у падаўленьні Мамантаўскага рэйду і сялянскага паўстаньня на Тамбоўшчыне.
На партыйнай рабоце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1923—1926 працаваў у партыйных органах Масквы. Сакратар ячэйкі РКП(б) Дзяржпляну СССР травень 1923 — чэрвень 1924; Сакратар ячэйкі ВКП(б) фабрыкі імя Тэльмана трэсту «Мострикотаж» ліпень 1924 — люты 1926; адказны інструктар Хамоўніцкага райкаму ВКП(б), Масква сакавік 1926 — красавік 1927.
У органах НКУС
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У органах дзяржбясьпекі з 1927.
- практыкант ЭКУ АГПУ СССР чэрвень 1927 — 27 кастрычніка 1927;
- упаўнаважаны 2 аддзяленьня ЭКУ АГПУ СССР 27 кастрычніка 1927 — 16 лютага 1930;
- старэйшы ўпаўнаважаны 2 аддзяленьня ЭКУ АГПУ СССР 16 лютага 1930 — 1 красавіка 1931;
- опэр упаўнаважаны 1 аддзяленьня ЭКУ АГПУ СССР 1 красавіка 1931 — 1 верасьня 1931;
- врыд памочнік начальніка 1 аддзяленьня ЭКУ АГПУ СССР 1 верасьня 1931 — 15 лютага 1932;
- памочнік начальніка 1 аддзяленьня ЭКУ АГПУ СССР 15 лютага 1932 — 27 сакавіка 1932;
- начальнік аддзяленьня ЭКО ПП АГПУ па Маскоўскай вобласьці сакавік 1932 — 10 ліпеня 1934;
- памочнік начальніка ЭКО УГБ УНКВД Маскоўскай вобласьці ліпень 1934 — 23 жніўня 1934;
- начальнік ЭКО УГБ УНКВД Сярэдне-Волскага краю 23 жніўня 1934 — 4 чэрвеня 1935;
- намесьнік начальніка ЭКО УГБ УНКВД Маскоўскай вобласьці 4 чэрвеня 1935 — лістапад 1936;
- намесьнік начальніка КРО — 3 аддзяленьня УГБ УНКВД Маскоўскай вобласьці лістапад 1936 — верасень 1937;
- начальнік 3 аддзяленьня УГБ УНКВД Маскоўскай вобласьці верасень 1937 — 20 кастрычніка 1937;
- начальнік УНКВД Смаленскай вобласьці 20 кастрычніка 1937 — 22 траўня 1938;
- Наркам ўнутраных справаў НКУС БССР 22 траўня 1938 — 17 сьнежня 1938.
Арыштаваны 20 сьнежня 1938; прысуджаны ВКВС СССР 25 студзеня 1940 да вышэйшай меры пакараньня па артыкулах 58-1 і 58-11 УК РСФСР. Растраляны на наступны дзень. Не рэабілітаваны.
Званьні НКУС
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ст. лейтэнант ДБ — 26 сьнежня 1935;
- капітан ДБ — 16 чэрвеня 1937;
- маёр ДБ — 20 траўня 1938.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адзнака «Ганаровы работнік УНК-АДПУ. 1917—1932» — 20 сьнежня 1932;
- Ордэн Чырвонай Зоркі — 11 ліпеня 1937;
- мэдаль «ХХ лет РККА» — 22 лютага 1938.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяграфія кіраўніцтва КДБ Беларусі (рас.)
- Хто кіраваў НКУС (рас.)
|