Айла Сэк’юра
Выгляд
Айла Сэк’юра | |
Пэрсанаж «Зорных войнаў» | |
Раса | тўілекі |
---|---|
Родная плянэта | Райлат |
Належыць да | Джэдаі, Галяктычная рэспубліка |
Дзейнасьць | магістар-джэдай |
Стаць | жаночая |
Рост | 178 см |
Вочы | карычневыя |
Зброя | блакітны сьветлавы меч |
Здымкі | |
Актор | Эмі Ален |
А́йла Сэк’ю́ра (па-ангельску: Aayla Secura; ?, Райлат — 19 ДБЯ, Фэлюцыя) — пэрсанаж сусьвету «Зорных войнаў», тўілеканка-джэдай. Эпізадычна прадстаўленая ў фільмах «Атака клонаў» і «Помста сытхаў», а таксама іншых творах пашыранага сусьвету.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Айла Сэк’юра была падаванкай Кўінлана Воса, а пазьней і ягонага майстра Толмэ. Пад уплывам Цёмнага боку вызваліла цёмнага джэдая расы анзаці і пэўны час была ягонай вучаніцай, аднак пазьней дзякуючы Кўінлану Восу вярнулася на Сьветлы бок.
Ужо ў званьні рыцара джэдая брала ўдзел у клянічных войнах. Адна зь нямногіх джэдаяў, якія ацалелі ў бітве за Джэанозыс.
Забітая аддзелам клонаў на плянэце Фэлюцыя пасьля ўвядзеньня канцлерам Палпатынам у дзеяньне Загаду 66.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Айла Сэк’юра ў афіцыйнай энцыкляпэдыі StarWars.com
- Айла Сэк’юра (анг.) ў Вукіпэдыі — вікі-энцыкляпэдыі «Зорных войнаў»