[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Авалён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдўард Бэрн-Джонз. Кароль Артур на Авалёне.

Авалён (па-ангельску: Avalon, па-лацінску: Insula Avallonis) — мітычны востраў з дойдзеных да нас францускіх і ангельскіх апрацовак кельцкіх легендаў. На Авалёне быў перапахаваны легендарны кароль Артур; у іншых варыянтах легенды: Авалён — месца прыбыцьця Фэі Морганы. На Авалёне выхоўвалася фэя Мэлюзіна.

Як клясычны элемэнт Артураўскага цыклю, Авалён упершыню зьяўляецца ў Гальфрыда Монмуцкага ў «Гісторыі каралёў Брытаніі». Згодна з хронікай Гальфрыда, на гэтай высьпе быў выкаваны меч Артура, а потым і сам кароль быў перавезены туды дзеля вылячэньня пасьля сваёй апошняй бітвы. Далейшае разьвіцьцё вобраза Авалёна атрымоўвае ў «Прароцтвах Мэрліна» таго ж Гальфрыда, дзе амаль увасабляецца па сваім апісаньні антычным «Выспам блаславёных».

Згодна з сучасным тлумачэньнем, міт аб Авалёне — водгалас дахрысьціянскіх паданьняў аб «Выспах блаславёных», які атаясамліваўся з паўвыспай Авалён у Валіі, — сьвятым для кельтаў.