The Monks
The Monks — амэрыканскі рок-гурт, вядомы сваім адзіным альбомам, што выйшаў у 1966 годзе. The Monks запісваліся і выдаваліся ў Нямеччыне. Творчасьць гурта спарадзіла культ між аматараў і некаторых музыкаў, якія лічаць іхні альбом Black Monk Time адным з найлепшых у гісторыі рок-музыкі.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурт склаўся зь пяці амэрыканскіх жаўнераў, якія праходзілі службу ў Нямеччыне ў сярэдзіне 1960-х:
- Гэры Бёргэр (Gary Burger) — вядучая гітара, галоўныя сьпевы
- Лэры Кларк (Larry Clark; ураджоны Lawrence Spangler) — арган (Farfisa), сьпевы
- Дэйв Дэй (Dave Day; ураджоны David Havlicek): банджа (электрычнае), сьпевы (памёр 10 студзеня 2008 г.)
- Эдзі Шо (Eddie Shaw) — бас-гітара, сьпевы
- Роджэр Джонстан — бубны, сьпевы (памёр 8 лістапада 2004 г.)
Яны пачалі граць у 1964 годзе пад назовам The 5 Torquays. Спачатку яны мала розьніліся ад іншых гуртоў першай паловы 1960-х — выконвалі каверы на Чака Бэрры і гралі музыку, натхнёную брытанскімі біт-гуртамі. У той жа час гурт шмат экспэрымэнтаваў у музыцы. Гэры Бёргэр заўважаў: «Заняло, мабыць, каля году, каб вырабіць патрэбнае гучаньне. Мы ўвесь час экспэрымэнтавалі».
Пасьля сканчэньня службы ў войску чальцы гурта выпрацавалі свой выразны музычны стыль, разам з адметным назовам і выглядам. Эвалюцыя ад іхняга ранейшага звыклага і болей эстэтычнага гучаньня да жорсткага і авангарднага адбылася, па іх прызнаньні, дзеля «парачкі звар’яцелых фантазёраў-экзыстэнцыялістаў» на імя Вальтэр Німан і Карль Рэмі. Рэмі, студэнт аддзяленьня дызайну ўнівэрсытэту ў Вульме, і Німан, студэнт мастацкай акадэміі ў Эсэне, спраектавалі The Monks як «анты-Бітлз»: кароткія валасы з выстрыжанай танзурай, чорнае адзеньне, зашмаргі вакол шыі і імідж жорсткіх і небясьпечных асобаў. Рэмі і Німан былі часткай нямецкай паваеннай авангарднай інтэлігенцыі, якая паўплывала на брытанска-амэрыканскі поп, напэўна, у такой жа меры, як гамбурская сцэна на раньніх «Бітлз».
У пачатку 1965 году Дэйв Дэй і Роджэр Джонстан зьнянацку выстрыглі ў сябе на галовах танзуры манахаў. Астача гурта насьледавала ім, і напрыканцы музыкі апрануліся ва ўніформу — чыста чорнае адзеньне, часам сутаны, з зашмаргамі заміж гальштукаў. Эдзі Шо пазьней тлумачыў, што зашмаргі былі сымбалем мэтафарычных зашмаргаў, якія носіць усё чалавецтва. Выступы на канцэртах насілі такі ж характар чорнага гумару, што аматары не заўсёды сустракалі з прыязьню. На канцэртах былі розныя рэакцыі публікі, а адзін слухач нават спрабаваў задушыць Гэры Бёргэра на выступе ў Гамбургу праз пачутае ім блюзьнерства.
Стыль
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурт выпрацаваў свой вельмі адметны стыль. У ім почасту адзначалі блізкасьць да такога напрамку мастацтва як дадаізм.
Гурт адкінуў многія тыповыя рысы рок-н-ролу 60-х:
- Мэлёдыі надавалася мала ўвагі. Сьпевы больш рытмічныя, чым мэлядычныя. Рытмы цяжкія і наваратныя.
- Структура сьпеваў мінімальная і наваратная, яна не насьледуе стандартныя структуры поп-сьпеваў.
- Словы песень носяць дадаісцкі і гульлівы характар. Калыханкавыя матывы («higgle-dy piggle-dy») чаргуюцца з анты-ваенным патасам («Why do you kill all those kids over there in Vietnam? Mad Vietcong! My brother died in Vietnam»).
- Галоўны вакал мае характар галашэньняў, якія адбываюцца на тле глыбокіх гарманічных сьпеваў бэк-вакалу, падобных да рытуальных сьпеваў накшталт грыгарыанскага харалу.
- Гэры Бёргэр ужывае багата гітарнага фідбэку і дысанансу. Бёргэр заяўляў, што Джымі Гэндрыкс назіраў за іх выступам у Гамбургу і займеў асаблівую ўвагу да яго ўжываньня фідбэку і пэдаляў прымочкі. Пасьля выхаду альбому The Monks, The Velvet Underground і некаторыя іншыя нойз-рок гурты перанялі падобную манэру выкананьня.
- Дэйв Дэй, заміж гітары, граў на шасьціструнным банджа, на якім браў гітарныя акорды.
Многія падобныя музычныя элемэнты можна знайсьці ў некаторых нью-ёрскіх гуртоў 60-х, такіх як The Fugs і The Velvet Underground. Праз гэтыя рысы гурт The Monks почасту разглядаюць як пачынальнікаў пазьнейшага панк-руху. Дзеля іхніх імправізацыяў, шумавога гучаньня і адметных рытмаў іх таксама часам разглядаюць як распачынальнікаў краўт-року.
Трэба сказаць, што, нягледзячы на адкіданьне многіх канонаў, гучаньне The Monks заставалася досыць якасным і багатым, чаго патрабавалі, наогул, высокія музычныя стандарты 60-х: прысутнічалі якасныя вакальныя гармоніі на бэк-вакалах, у некаторых песьнях былі багатыя мэлёдыі.
У 1967 годзе гурт выпусьціў два самотнікі, а пасьля распаўся праз спрэчкі што да напрамку разьвіцьця і нутраныя сваркі.
У 2000 годзе адбылося ўзьяднаньне гурта на фэсьце Cavestomp у Нью-Ёрку.
Ад жніўня 2006 году Гэры Бёргэр займае пасаду мэра гораду Тортл-Рыва, штат Мінэсота.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Black Monk Time (1966, Polydor) [LP]
- Перавыданьні:
- Black Monk Time (1979, Polydor) [LP]
- Black Monk Time (1994, Repertoire Records) [CD]
- Black Monk Time (1997, Infinite Zero) [CD]
- Monk Time (2004, Retribution Records)
- Black Monk Time (2009, Universal Music, Нямеччына) [LP, CD]
- Black Monk Time (2009, Light in the Attic Records) [LP, CD]
- Выданьні дэма-запісаў 1965 году:
- Five Upstart Americans (1999, Omplatten) [CD]
- Demo Tapes 1965 (2007, Play Loud! Productions) [LP, CD]
- The Early Years 1964—1965 (2009) [LP, CD]
- Let's Start a Beat - Live From Cavestomp (2000, Cavestomp Records) [CD] (узьяднаньне на фэсьце Cavestomp — нью-ёркскім штогадовым фэсьце, які зьбірае гурты 60-х на тыднёвыя жывыя выступы).
- Перавыданьні:
- ...let’s start a beat! (2004, Munster Records) [CD]
Сінглы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «There She Walks» b/w «Boys are Boys» (as The 5 Torquays) (1964, self published; reissued 2006, Munster Records)
- «Complication» b/w «Oh, How To Do Now» (1966, Polydor; reissued 2009, Play Loud! Productions)
- «I Can’t Get Over You» b/w «Cuckoo» (1966, Polydor)
- «Love Can Tame The Wild» b/w «He Went Down To The Sea» (1967, Polydor)
- «Pretty Suzanne» b/w «Monk Time» (2009, Red Lounge Records)
Выданьні на DVD
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Monks: The Transatlantic Feedback (2009, Play Loud! Productions)
Трыб’юты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Silver Monk Time — трыб’ют, (2006, Play Loud! Productions)
- «Monk Time» b/w «Higgle-dy Piggle-dy» (2006, Play Loud! Producitons) — самотнік з вышэй узгаданага альбому
- «Drunken Maria» b/w «Monk Chant» (2009, Play Loud! Producitons) — самотнік з вышэй узгаданага альбому
Кіно
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Monks: The Transatlantic Feedback (2006, Play Loud! Productions)
- Сьпеў The Monks «I Hate You» уваходзіць у саўндтрэк фільму The Big Lebowski.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Shaw, Eddie & Klemke, Anita (1994). Black Monk Time. Carson Street Publishing Inc., ISBN 0-9633371-2-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт The Monks
- https://web.archive.org/web/20100302012106/http://www.lightintheattic.net/releases/monks/
- Monks: The Transatlantic Feedback афіцыйны сайт дакумэнтальнага фільму і трыб’ютаў
- Артыкулы
- "Living like a Monk: How Minnesota musicians revived '60s rockers the Monks City Pages, August 16, 2006
- «Death of a Monk» Complicated Fun, November 4, 2004
- «Forget the chanting, these Monks rocked» Hollywood Reporter, July 06, 2006
- «American GIs, Shaved Heads and Cold War Music History» Spiegel-International, February 07, 2007