[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Python

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Python
Кляса языка: аб’ектна-арыентаваная, працэдурная (імпэратыўная), функцыянальная, структурная, рэфлектыўная
Зьявілася ў: 1991 лютага 20; 33 гады таму (20-02-1991) г.
Аўтар(ы): Гўіда ван Росум
Стабільная вэрсія: 3.13.0 Edit this on Wikidata (7 кастрычнік 2024; Памылка: першы парамэтар не распазнаны як дата ці час. (7 кастрычнік 2024))
Тэставая вэрсія: (Памылка: адсутнічае першы парамэтар. ())
Тыпізацыя дадзеных: качыная, дынамічная, моцная; апцыянальныя
Рэалізацыі: CPython, PyPy, Stackless Python, MicroPython, CircuitPython, IronPython, Jython
Дыялекты: Cython, RPython, Starlark
Уплыў ад: ABC, Ada, ALGOL 68, APL, C, C++, CLU, Dylan, Haskell, Icon, Lisp, Modula-3, Perl, Standard ML
Уплыў на: Apache Groovy, Boo, Cobra, CoffeeScript, D, F#, GDScript, Go, JavaScript, Julia, Mojo, Nim, Ring, Ruby, Swift
АС:
Ліцэнзія: Python Software Foundation License
Афіцыйная старонка: python.org

Python (па-беларуску: Па́йтан) — высокаўзроўневая мова праграмаваньня агульнага прызначэньня, якая робіць асаблівы ўпор на чытэльнасьці коду(d) з пашыраным выкарыстаньнем водступаў(d).

Python падтрымлівае дынамічную тыпізацыю і зьбіраньне сьмецьця. Падтрымлівае некалькі парадыгмаў праграмаваньня, у тым ліку структурнае праграмаваньне (у прыватнасьці працэдурнае), аб’ектна-арыентаванае і функцыянальнае праграмаваньне. Як мова зь вялікай колькасьцю стандартных бібліятэк часам называецца «мовай з батарэйкамі ў камплекце».

Распрацоўваў мову Python пачаў Гўіда ван Росум у канцы 1980-х рокаў на аснове ABC. Першая вэрсія — Python 0.9.0 — выйшла ў 1991 року. У 2000 выйшаў Python 2.0, у 2008 — значна пераробленая Python 3.0, нават ня цалкам адваротна сумяшчальная з ранейшымі вэрсіямі.

Python вынайшаў Гўіда ван Росум напрыканцы 1980-х рокаў як пераемніцу мовы праграмаваньня ABC, здольную апрацоўваць выключэньні і ўзаемадзеяць з апэрацыйнай сыстэмай Amoeba. Да 2018 року ван Росум самастойна кіраваў праектам, а пасьля ягонага адыходу ад распрацоўкі супольнасьць распрацоўнікаў надала яму тытул «дабрачыннага пажыцьцёвага дыктатара(d)». З 2019 року ў кіраўніцтва праекту ўваходзяць пяць выбарных сябраў.

16 кастрычніка 2000 року выпушчаны Python 2.0, які займеў такія новыя магчымасьці, як генэрацыя сьпісаў(d), зьбіраньне сьмецьця з выяўленьнем цыкляў(d), падлік спасылак(d) і падтрымка Юнікоду. 3 сьнежня 2008 выйшла вэрсія Python 3.0, большасьць новаўвядзеньняў якой былі дададзеныя(d) і ў Python 2.6.x ды 2.7.x. Усе вэрсіі Python 3 пастаўляюцца з утылітай 2to3, якая аўтаматычна перакладае код Python 2 у Python 3.

Апошняя вэрсія(d) Python 2.7 выйшла ў 2020 року; адгэтуль абнаўляецца толькі Python 3.8 і пазьнейшыя. У кожную вэрсіі мовы ад 3.5 стала дадаюць нейкія новаўвядзеньні. У 3.11 паскорылі выкананьне праграмаў і палепшылі паведамленьні пра памылкі.

Python адносіцца да моваў праграмаваньня з рознымі парадыгмамі. Цалкам падтрымліваюцца аб’ектна-арыентаванае і структурнае праграмаваньне, збольшага падтрымліваюцца функцыянальнае і аспэктна-арыентаванае праграмаваньне (улучна з мэтапраграмаваньнем і мэтааб’ектамі). З дапамогай пашырэньняў падтрымліваюцца яшчэ некалькі парадыгмаў, у тым ліку праграмаваньне паводле кантракту і лягічнае праграмаваньне.

Python выкарыстоўвае дынамічную тыпізацыю і спалучэньне падліку спасылак з вызначэньнем цыкляў зборніку сьмецьця для кіраваньня памяцьцю. Для прывязкі назваў мэтадаў і зьменных у часе выкананьня праграмы выкарыстоўваецца дынамічнае вырашэньне назваў(d) (позьняе зьвязваньне(d)).

Часткова падтрымліваецца функцыянальнае праграмаваньне ў традыцыі Ліспу. Існуюць функцыі filter,mapіreduce; сьпісавае ўключэньне, слоўнікі(d), мноствы і генэратарныя(d) выразы. Стандартная бібліятэка мае два модулі (itertoolsіfunctools), якія ўвасабляюць функцыянальныя інструмэнты, узятыя з Haskell ды Standard ML.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]