ISO 3166-3
ISO 3166-3 — частка стандарту ISO 3166, якая вядзе пералік коды ўжо не існуючых дзяржаваў (з прычынаў аб’яднаньня, падзелу, зьмена назвы і да т. п.). Упершыню апублікаваная ў 1999 годзе.
Калі пасьля 1974 году краіны
- далучыліся да іншых (напрыклад, НДР да ФРН),
- распаліся (напрыклад, Чэхаславаччына),
- зьмянілі сваю назву (напрыклад, Верхняя Вольта),
то іх скарачэньні выкрасьляюцца з ISO 3166-1 і з даданьнем дзьвюх дадатковых літар заносяцца ў ISO 3166-3. Пры гэтым першыя дзьве літары ўяўляюць стары код па ISO 3166-1, і дзьве апошнія — новы код з ISO 3166-1. Калі адназначнай пасьлядоўнасьці не існуе, то апошнія літары будуць HH. Для Сэрбіі і Чарнагорыі, у якой было скарачэньне CS, у 2006 г. вызначылі скарачэньне CSXX замест CSHH, каб ня блытаць з кодам CSHH для былой Чэхаславаччыны.
Прыклады:
- НДР (DD) была ўключаная ў ФРН (DE), гэтым скончылася яе існаваньне. Таму паводле ISO 3166-3 скарачэньнем для НДР служыць DDDE.
- Чэхаславаччына (CS) распалася на Чэхію (CZ) і Славаччыну (SK). Таму код былой краіны па ISO 3166-3 — CSHH.
- Верхняя Вольта (HV) пераназвалася ў Буркіна-Фасо (BF). Паводле ISO 3166-3 код для Верхняй Вольты — HVBF.
Састарэлыя коды ISO 3166-1 alpha-2
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Наступны сьпіс утрымлівае састарэлыя дзьвюхлітарныя коды паводле ISO 3166. Шматлікія з гэтых скарачэньняў былі замененыя перад зьяўленьнем Domain Name System, таму яны ніколі не выкарыстоўваліся як TLD. Для кожнага коду дадзены год замены.
Нескарыстаныя коды могуць быць ізноў выдадзеныя пасьля заканчэньня 5 гадоў (напрыклад, AI, CS, GE і SK).
- AIDJ — 1977 Францускія тэрыторыі афараў і ісаў
- заменена на DJ для Джыбуці, Ангільі аддадзенае скарачэньне AI
- BQAQ — 1979 Брытанская антарктычная тэрыторыя
- уключана ў AQ Антарктыда
- BUMM — 1989 Бірма
- заменена на MM для М'янма
- CSHH — 1993 Чэхаславаччына
- заменена на CZ для Чэхія і SK — Славаччына
- CSXX — 2006 Сэрбія і Чарнагорыя
- заменена на RS для Сэрбія і ME — Чарнагорыя
- CTKI — 1984 Кантон і Эндэрбэры
- уключана ў KI Кірыбаці
- DDDE — 1990 DDR
- заменена на DE Нямеччына
- DYBJ — 1977 Дагамэя
- заменена на BJ Бэнін
- FQHH — 1979 Францускія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі
- уключана ў AQ Антарктыда і TF (Францускія Паўднёвыя тэрыторыі)
- FXFR — 1997 Мэтраполія Францыі
- уключана ў FR (Францыя)
- HVBF — 1984 Верхняя Вольта
- заменена на BF для Буркіна-Фасо
- SUHH — 1992 Савецкі Саюз
- заменена на AM Армэнія, AZ Азэрбайджан, BY Беларусь, EE Эстонія, GE Грузія, KG Кыргыстан, KZ Казахстан, LT Летува, LV Латвія, MD Малдова, RU Расея, TJ Таджыкістан, TM Туркмэністан, UA Украіна і UZ Узбэкістан (BY і UA ужо існавалі), код SU дагэтуль выкарыстоўваецца як дамэн верхняга ўзроўню
- VDVN — 1977 Дэмакрытычная Рэспубліка Віетнам
- заменена на VN Віетнам
- YUCS — 2003 Югаславія
- заменена на CS для Сэрбія і Чарнагорыя
- ZRCD — 1997 Заір
- заменена на CD для Дэмакратычная Рэспубліка Конга
Абнаўленьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля першай публікацыі стандарту рушыла ўсьлед 5 дадаткаў/зьмен:
- ISO 3166-3 Newsletter I-1[1] — ад 2002-11-15
- ISO 3166-3 Newsletter I-2[2] — ад 2002-11-22
- ISO 3166-3 Newsletter I-3[3] — ад 2003-07-23
- ISO 3166-3 Newsletter I-4[4] — ад 2006-09-26
- ISO 3166-3 Newsletter I-5[5] — ад 2006-12-01