[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Arduino

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Arduino
Arduino Uno SMD R3
Arduino Uno SMD R3
Тып аднаплятны мікракантролер
Распрацоўнік Arduino
Апэрацыйная сыстэма няма
Цэнтральны працэсар Atmel AVR (8 біт)
ARM Cortex-M0+ (32 біты)
ARM Cortex-M3 (32 біты)
Intel Quark (x86) (32 біты)
Аб’ём памяці SRAM
Носьбіт Flash, EEPROM
Вэб-старонка
Arduino у Вікісховішчы

Arduino (па-беларуску: Ардуі́на) — кампанія і праект па стварэньні адкрытага апаратнага і праграмнага забесьпячэньня — аднаплятных мікракантролераў і сыстэмаў дзеля разбудовы лічбавых службаў і інтэрактыўных аб’ектаў, якія могуць успрымаць і кіраваць аб’ектамі ў фізычным сьвеце. Тавары праекту распаўсюджваюцца адкрыта пад ліцэнзіямі GNU Lesser General Public License (LGPL) або GNU General Public License (GPL)[1], што дазваляе ствараць сумяшчальныя платы і праграмы кожнаму ахвочаму.

Платы Arduino паступаюць у продаж як у перадсабраным выглядзе, так і ў наборах «зрабі сам». На іх могуць выкарыстоўвацца розныя мікрапрацэсары і кантролеры. Кожная плата абсталяваная як аналягавымі, так і лічбавымі раздымамі ўводу-вываду, дзякуючы якім можа быць злучаная з плятамі пашырэньня ці іншымі схемамі. Паралельныя інтэрфэйсы злучэньняў, напрыклад, Universal Serial Bus (USB), дазваляюць загружаць праграмы з пэрсанальнага кампутара. Мікракантролеры Arduino могуць быць запраграмаваныя на мове, набліжанай паводле сынтаксу да C ці C++. Дзеля кампіляцыі праект Arduino прадастаўляе інтэграванае асяродзьдзе распрацоўкі на базе мовы праграмаваньня Processing.

Праект зьявіўся ў 2003 року як праграма па праектаваньні ўзаемадзеяньня для студэнтаў у італьянскай Іўрэі[2], накіраваная на прадастаўленьне навакам і адмыслоўцам таннага і простага спосабу стварэньня прыладаў, якія ўзаемадзейнічаюць з асяродзьдзем праз сэнсары і выканаўчыя мэханізмы. Сярод прыкладаў прыладаў, створаных для пачынаючых аматараў, ёсьць робаты, тэрмастаты і датчыкі руху.

Назва «Arduino» паходзіць ад бару ў Іўрэі, дзе зьбіраліся заснавальнікі праекту. Бар названы ў гонар Ардуіна Іўрэйскага, маркграфа Іўрэі і караля Італіі ў 1002—1014 роках.

  1. ^ What is Arduino? (анг.). Arduino. Праверана 2 жніўня 2017 г.
  2. ^ David Kushner. The Making of Arduino  (анг.) // IEEE Spectrum. — 26 кастрычніка 2011.
  • Getting Started with Arduino; Massimo Banzi, Michael Shiloh; 262 pages; 2014; ISBN 1-4493-6333-4.
  • Make: Sensors; Tero Karvinen, Kimmo Karvinen, Ville Valtokari; 400 pages; 2014; ISBN 978-1-4493-6810-4.
  • Arduino For Dummies; John Nussey; 446 pages; 2013; ISBN 978-1118446379.
  • Programming Arduino Next Steps: Going Further with Sketches; Simon Monk; 2013; ISBN 978-0071830256.
  • Exploring Arduino: Tools and Techniques for Engineering Wizardry; Jeremy Blum; 384 pages; 2013; ISBN 978-1118549360.
  • Arduino Workshop: A Hands-On Introduction with 65 Projects; John Boxall; 392 pages; 2013; ISBN 978-1593274481.
  • Beginning C for Arduino: Learn C Programming for the Arduino and Compatible Microcontrollers; Jack Purdum; 280 pages; 2012; ISBN 978-1430247760.
  • Programming Arduino: Getting Started With Sketches; Monk Simon; 162 pages; 2011; ISBN 978-0071784221.
  • Make: Electronics (Learning by Discovery); Charles Platt; 352 pages; 2009; ISBN 978-0596153748.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Arduinoсховішча мультымэдыйных матэрыялаў