[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Meduza

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Meduza
Тып СМІ
Даступныя мовы расейская, ангельская
Уладальнік Medusa Project SIA
Аўтар Галіна Цімчанка
Пачатак працы 20 красавіка 2014 (10 гадоў таму)
Камэрцыйны? так
Актуальны стан працуе
Рэйтынг Alexa 2301[1]
meduza.io

«Meduza» — зарэгістраванае ў Латвіі з большага расейскамоўнае інтэрнэт-СМІ, створаны былым галоўным рэдактарам «Lenta.ru(uk)» Галінаю Цімчанка, якую звольнілі з пасады з-за адменную пазыцыю выданьня, якое не падтрымала анэксію Крыма Расеяю(be). Сайт «Meduza», ядро рэдакцыі якога сфармавалі экс-супрацоўнікі «Lenta.ru(uk)», аднадумцы Цімчанка, пачаў працу 20 кастрычніка 2014 году. Асноваю СМІ сталі бясплатныя мабільныя дастасункі для «iOS(be)» і «Android»[2]. Назву сайту прыдумаў былы прадусар аддзелу новых мэдыя «Lenta.ru(uk)» Ігар Белкін.

«Meduza» зьяўляецца агрэгатарам навінаў і тэкстаў на расейскай мове, якія адбіраюць у ручным рэжыме, у адрозьненьне ад аўтаматычнага ранжыраваньня «Яндэкс.Навінаў(uk)». Таксама інтэрнэт-выданьне выпускае й уласныя матэрыялы. Суадносіны паміж агрэгаванымі ды ўласнымі матэрыяламі Галіна Цімчанка тлумачыла наступным чынам: «Мы будзем дзейнічаць гнутка. Чым больш якасных крыніцаў, тым больш агрэгуем. Калі раптам складзецца так, што іншыя СМІ будуць менш пісаць, а стоп-лісты стануць яшчэ даўжэй, мы будзем пашырацца у бок ўласнага кантэнту». Магчымасьць камэнтаваньня артыкулаў на сайце «Meduza» і ў мабільных дастасунках не прадугледжаная.

  • Галоўны рэдактар — Галіна Цімчанка
  • Намесьнік галоўнага рэдактара — Іван Калпакоў (былы кіраўнік аддзелу спэцкарэспандэнтаў «Lenta.ru(uk)»)
  • Выдавец — Ільля Красільшчык (былы дырэктар па прадуктах часопісу «Афіша(cv)») ды інш.

Спэцыяльныя карэспандэнты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Ільля Азараў (былы спэцыяльны карэспандэнт «Lenta.ru(uk)»)
  • Андрэй Казянкоў (былы спэцыяльны карэспандэнт «Lenta.ru(uk)»)
  • Данііл Тураўскі (былы спэцыяльны карэспандэнт «Lenta.ru(uk)»)
  • Ільля Жагулёў ды інш.

23 красавіка 2021 году Міністэрства юстыцыі Расейскай Фэдэрацыі(pl) ўнесла «Meduza» ў сьпіс замежных агентаў(de), што выклікала рэзкі адток рэкламадаўцаў з сайту, 3/4 месячнай аўдыторыі ў 13 мільёнаў наведвальнікаў якога прыходзілася на Расею. З-за гэтага рэдакцыя была вымушана скараціць заробкі штатным журналістам да 50%, закрыць сядзібы ў Рызе й Маскве, адказацца ад паслуг фрылянсэраў і зьвярнуцца да чытачоў за фінансаваю падтрымкаю. «Рэпартэры бязь межаў» ацанілі ціск на выданьне спробаю абмежаваць свабоду слова ў Расеі(ru) напярэдадні выбараў у Дзяржаўную Думу Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі ў верасьні 2021 году[3].

  1. ^ Alexa Internet (анг.) — 1996.
  2. ^ Галоўрэд партала Meduza Галіна Цімчанка ў праграме «Гаварыце» з Юліяй Таратутай. Тэлеканал Дождж (2014-10-10).
  3. ^ Russische Online-Zeitung kämpft ums Überleben (ням.). Рэпартэры бязь межаўПраверана 2021-05-06 г. Архіўная копія ад 2021-05-06 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]