Family Link ад Google – гэта праграма бацькоўскага кантролю, якая дапамагае забяспечыць бяспеку вашай сям'і ў інтэрнэце. Мы ведаем, што кожная сям'я выкарыстоўвае тэхналогіі па-свойму, таму мы распрацавалі такія інструменты, як Family Link, каб вы маглі скласці для членаў сваёй сям'і збалансаваны распарадак дня і дапамаглі ім сфарміраваць правільныя звычкі карыстання электроннымі прыладамі і лічбавым змесцівам. З дапамогай простых інструментаў Family Link вы будзеце ведаць, як дзіця выкарыстоўвае прыладу, зможаце бачыць месцазнаходжанне прылады, кіраваць наладамі прыватнасці і інш.
Магчымасці Family Link:
Задавайце правілы карыстання лічбавым змесцівам
• Наладжвайце доступ да прылады па раскладзе і абмяжоўвайце час карыстання праграмамі і такім чынам складайце для дзіцяці збалансаваны распарадак дня.
• Дапамагайце дзіцяці знаходзіць змесціва, якое адпавядае яго ўзросту, – ухваляйце або блакіруйце праграмы, якія дзіця хоча спампаваць. У Family Link можна таксама выбраць, як дзіця будзе выкарыстоўваць YouTube: у рэжыме бацькоўскага кантролю або праз праграму YouTube Kids.
Наладжвайце і абараняйце ўліковы запіс дзіцяці
• Кіраванне дазволамі ў Family Link дае магчымасць прымаць узважаныя рашэнні адносна даных дзіцяці. Праглядайце дазволы вэб-сайтаў і пашырэнняў у Chrome, а таксама праграм на прыладзе дзіцяці, і кіруйце імі.
• Абараніце ўліковы запіс дзіцяці. З дапамогай Family Link можна кіраваць уліковым запісам і наладамі даных дзіцяці. Маючы правы аднаго з бацькоў, вы можаце змяняць або скідваць пароль, калі дзіця яго забудзе, змяняць асабістую інфармацыю або пры неабходнасці выдаліць уліковы запіс.
Заставайцеся на сувязі
• Сачыце за тым, дзе знаходзіцца ваша дзіця. Family Link дазваляе адсочваць месцазнаходжанне дзіцяці на карце, калі яго прылада знаходзіцца разам з ім.
• Атрымлівайце апавяшчэнні і абвесткі. Family Link дастаўляе важныя апавяшчэнні, у тым ліку калі дзіця прыбывае ў пэўнае месца або пакідае яго. Вы можаце празваніць прылады дзіцяці, а таксама праверыць узровень зараду іх акумулятара. .
Важная інфармацыя
• Даступнасць інструментаў Family Link залежыць ад прылады вашага дзіцяці. Глядзіце спіс сумяшчальных прылад на сайце https://families.google/familylink/device-compatibility/
• Хаця Family Link дапамагае кіраваць куплямі і спампоўкамі дзіцяці ў Google Play, яму не патрэбна ваша згода, каб усталёўваць абнаўленні (у тым ліку абнаўленні, якія пашыраюць дазволы), раней ухваленыя праграмы і праграмы з Сямейнай медыятэкі. Акрамя таго, пацвярджэнні купляў даступныя, толькі калі дзіця ажыццяўляе куплю праз сістэму аплаты Google Play, і не прымяняюцца да купляў, зробленых праз іншыя сістэмы аплаты. Бацькам трэба рэгулярна праглядаць усталяваныя праграмы і іх дазволы ў Family Link.
• Трэба ўважліва праглядаць спіс праграм, усталяваных на прыладзе дзіцяці, і адключаць непажаданыя для выкарыстання праграмы. Звярніце ўвагу на тое, што некаторыя з папярэдне ўсталяваных праграм, напрыклад Play або Google, адключыць немагчыма.
• Месцазнаходжанне прылады дзіцяці або падлетка можна адсачыць, калі яна ўключана, нядаўна выкарыстоўвалася і падключана да інтэрнэту.
• Бацькоўскі кантроль Family Link даступны толькі для падкантрольных Уліковых запісаў Google. Дзіця з падкантрольным Уліковым запісам Google атрымлівае доступ да такіх прадуктаў Google, як Пошук, Chrome і Gmail, а бацькі могуць задаць асноўныя правілы карыстання лічбавым змесцівам.
• І хаця Family Link дазваляе бацькам кантраляваць дзеянні дзяцей у інтэрнэце, гэта не робіць інтэрнэт бяспечным. Family Link не можа кантраляваць змесціва ў інтэрнэце, але дае бацькам магчымасць прымаць рашэнні адносна таго, як дзіця павінна выкарыстоўваць прыладу і як лепш абараніць сваю сям'ю ў інтэрнэце.