Diablo III
«Diablo III» — камп’ютарная гульня ў жанры Action/RPG, распрацаваная кампаніяй «Blizzard Entertainment» для платформ Microsoft Windows і Mac OS X[4]; плануецца таксама выпуск гульні для кансоляў[7]. Гульня ўтрымлівае таксама элементы жанраў hack and slash і dungeon crawl.
Diablo III | |
---|---|
Распрацоўшчык | Blizzard Entertainment |
Выдавец | Blizzard Entertainment |
Лакалізатар | Blizzard Entertainment |
Частка серыі | Diablo[d] |
Дата выпуску | 15 мая 2012[1] |
Версія | 1.0.2 |
Апошняя версія |
|
Жанры | action/RPG, dungeon crawl[d], hack and slash[d] і камп’ютарная ролевая гульня[d] |
Узроставыя рэйтынгі |
BBFC: 15[2] ESRB: M[3] USK: 16 |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Leonard Boyarsky[d] |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Windows[4], Mac OS X[4] |
Гульнявы рухавік | уласны |
Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня |
Мовы інтэрфейсу | англійская і руская |
Носьбіт | DVD[5] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гульня з’яўляецца часткай серыі гульняў «Diablo» і прамым працягам «Diablo II». Дзеянне гульні, як і ў папярэдніх частках серыі, адбываецца ў свеце цёмнага фэнтэзі, так званым Санктуарыі[8] (англ.: Sanctuary — свяцілішча, сховішча), а падзеі развіваюцца вакол барацьбы арміі Нябёсаў з арміямі Пекла за свет Санктуарыя. Персанажы ігракоў не з’яўляюцца прамымі паслядоўнікамі гэтых фракцый, аднак імкнуцца да сіл Нябёсаў, бо арміі Пекла імкнуцца заняволіць і разбурыць Санктуарый — іх родны свет.
Гульня была анансавана на выстаўцы «Blizzard Entertainment Worldwide Invitational» у Парыжы 28 чэрвеня 2008 года[9], бэта-тэсціраванне было завершана 1 мая 2012 года[10].
15 мая 2012 года выйшла англамоўная версія, а 7 чэрвеня 2012 года — рускамоўная версія гульні[11]. 1,2 млн удзельнікаў акцыі з гадавой падпіскай на «World of Warcraft» атрымалі ключы і змаглі пачаць гуляць з 15 мая. За першыя 24 гадзіны продажаў «Diablo III» разышлася тыражом больш за 3,5 млн экзэмпляраў, устанавіўшы новы рэкорд хуткасці продажаў сярод гульняў для ПК[12], за першы ж тыдзень было прададзена ўвогуле 6,3 мільёна копій[13].
Рэкамендаваны кошт амерыканскай версіі складае $59,99 (недаступна для набыцця ў еўрапейскім рэгіёне). Гульня была даступная па прадзаказу на сайце battle.net з 15 сакавіка 2012 года.
Крыніцы
правіць- ↑ Diablo III Launching May 15 — Digital Pre-Sales NOW OPEN Архівавана 20 лістапада 2012.
- ↑ British Board of Film Classification
- ↑ Entertainment Software Rating Board
- ↑ а б в Diablo III ЧАВО Архівавана 20 снежня 2014.
- ↑ Пост менеджара па сувязях з грамадскасцю Архівавана 1 красавіка 2009.
- ↑ Diablo 3 PTR 2.7.2 | Has ended
- ↑ Diablo 3 on console will be 'a true Blizzard-level experience'
- ↑ Галоўная старонка праекта Архівавана 11 снежня 2014.
- ↑ Анонс Diablo III на афіцыйным сайце Архівавана 6 кастрычніка 2014.
- ↑ Завяршэнне бэта-тэсціравання Diablo III Архівавана 22 лістапада 2012.
- ↑ Рускамоўная версія Diablo III выходзіць 7 чэрвеня Архівавана 27 чэрвеня 2016.
- ↑ Diablo III пабіла рэкорд Cataclysm для WoW і стала самой хуткапрадаванай гульнёй для ПК
- ↑ "Diablo III стала самай паспяховай навінкай у гісторыі ПК-гульняў". 2012-05-23. Праверана 2012-06-13.