cat
cat — утыліта UNIX, друкуе паслядоўна паказаныя файлы (ці прылады), такім чынам, аб’ядноўваючы іх у адзіны струмень. Калі замест імя файла адзначана «-», то чытаецца стандартны увод.
cat a.txt — b.txt > abc.txt
cat /dev/null > file_to_clear.txt
Часам (у вучэбных прыкладах) ужываецца ў якасці першага элемента канвеера апрацоўкі тэксту ўтылітамі sed, awk і гэтак далей, хоць у большасці выпадкаў яе можна замяніць аператарам '<' альбо перадачай імя файла ў якасці аргумента, што дазваляе пазбегнуць стварэння асобнага працэсу. Можа ужывацца ў наступных выпадках:
- калі патрабуецца вывесці куды-небудзь файл без зменаў;
- калі патрабуецца аб’яднаць больш аднаго файла (напрыклад кавалкі аднаго файла, разбітага камандай split), альбо файл(ы) з струменем стандартнага уводу;
- калі патрэбна прагледзець змест файла.