[go: up one dir, main page]

BMW X1
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. красовер (5‑месн.)
На рынку
Пакаленні

BMW X1 — кампактны красовер.

Першае пакаленне

правіць

Аўтамабіль створаны на платформе ўніверсала BMW 3-й серыі. Адрозненні ў шасі — у Х1 іншыя цягі ў задняй шматрычагавай падвесцы і паваротныя кулакі падвескі McPherson спераду, а замест электрамеханічнага ўзмацняльніка руля ўсталяваны электрагідраўлічны. Прывад можа быць заднім (такія мадыфікацыі называюцца sDrive) або поўным (xDrive).

Вытворчасць аўтамабіля пачалася на заводзе ў Лейпцыгу, Германія ў кастрычніку 2009 года.

Мадыфікацыі

правіць
  • sDrive18i — чатырохцыліндравы бензінавы рухавік аб'ёмам 1995 см3 (150 к. с.), задні прывад (выпуск гэтай мадыфікацыі пачаўся ў 2010 годзе)
  • xDrive28i — радны шасціцыліндравы бензінавы рухавік аб'ёмам 2996 см3 (258 к. с.). У версіі пасля рэстайлінгу рухавік заменены на чатырохцыліндравы радны бензінавы рухавік аб'ёмам 1997 см3 (245 к.с. N20), поўны прывад.
  • xDrive18d, sDrive18d — чатырохцыліндравы дызельны рухавік з турбанаддзіманнем аб'ёмам 1955 см3 (150 к.с.), поўны або задні прывад
  • xDrive20d, sDrive20d — чатырохцыліндравы дызельны рухавік з турбанаддзіманнем аб'ёмам 1955 см3 (177 к. c. да рэстайлінгу, 184 к.с. пасля), поўны або задні прывад
  • xDrive23d — чатырохцыліндравы дызельны рухавік з падвойным турбанаддзіманнем аб'ёмам 1955 см3 (204 к.с.), поўны прывад
  • xDrive25d — чатырохцыліндравы дызельны рухавік з падвойным турбанаддзіманнем аб'ёмам 1955 см3 (218 к.с.), поўны прывад (пасля рэстайлінгу)

Бяспека

правіць

Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2012 годзе:

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2012[1]  
Балы %
  Бяспека дарослых пасажыраў 31,4 87%
  Бяспека пасажыраў-дзяцей 42,1 86%
  Бяспека пешаходаў 22,9 64%
  Актыўная бяспека 5 71%
Пратэставаны аўтамабіль:
BMW X1 2.0 diesel

Продажы

правіць
Каляндарны год Усяго выпушчана
2009 8,499
2010 99,990
2011 126,429[2]
2012 147,776
2013 161,353[3]
2014 156,471

Другое пакаленне

правіць

Другое пакаленне "БМВ Ікс-1" была пабудавана на платформе «Міні-Кантрымэн» і «БМВ 2-ой серыі Актыў Тур’ер». Цяпер ён пярэднепрывадны. Але ў больш багатых камплектацыях прапануецца аўтаматычна падключаемы поўны прывад з электрамагнітнай муфтай у прывадзе задніх колаў. Памеры дадзенага красовера павялічыліся, а клірэнс паменшыўся ў параўнанні з мінулай генерацыяй з 195 мм да 183 мм. Пазадарожныя якасці навінкі пагоршыліся, затое павысілася дынаміка разгону, палепшылася эканамічнасць і знізілася вага аўтамабіля. BMW X1 стаў другім пярэднепрывадным аўтамабілем нямецкай маркі пасля BMW 2er Active Tourer.

Красовер выпускаўся на заводзе ў Рэгенсбургу, а ў жніўні 2017 года кантрактная вытворчасць пачалася яшчэ і на заводзе VDL Nedcar кангламерата VDL Groep (Борн, Нідэрланды)[4][5].

Да 2016 года другое пакаленне BMW X1 было цалкам рэканструявана. Аўтамабіль стаў крыху больш вонкава і, цяпер, абсталяваны такімі тэхналогіямі бяспекі, як аўтаматычнае аварыйнае тармажэнне і сістэма выяўлення пешаходаў. Вытворца спрасціў мадэльны шэраг БМВ Х1 2016 года да выкарыстання толькі аднаго тыпу рухавіка — эфектыўнага 4-цыліндравага з турбанаддувам. Таксама, з гэтага часу ўсе версіі Х1 абсталяваны поўным прывадам, які быў створаны на базе канструкцыі пярэдняга прывада.[6]

Мадыфікацыі

правіць
  • sDrive18i — трохцыліндравы бензінавы рухавік аб'ёмам 1495 см3 (136 к. с.)
  • xDrive20i — чатырохцыліндравы бензінавы рухавік аб'ёмам 1998 см3 (192 к. с.), поўны прывад
  • xDrive25i — чатырохцыліндравы бензінавы рухавік аб'ёмам 1998 см3 (231 к. с.), поўны прывад
  • xDrive18d, sDrive18d — чатырохцыліндравы дызельны рухавік з турбанаддзіманнем аб'ёмам 1955 см3 (150 к.с.), поўны або задні прывад
  • xDrive20d — чатырохцыліндравы дызельны рухавік з турбанаддзіманнем аб'ёмам 1955 см3 (190 к.с.), поўны прывад
  • xDrive25d — чатырохцыліндравы дызельны рухавік з падвойным турбанаддзіманнем аб'ёмам 1955 см3 (231 к.с.), поўны прывад

Спецыяльна для кітайскага рынку была зроблена падоўжаная да 4, 56 метраў версія X1 L[7]. Яна атрымала індэкс F49.

Бяспека

правіць

Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2015 годзе:

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2015[8]  
Балы %
  Бяспека дарослых пасажыраў 34,5 90%
  Бяспека пасажыраў-дзяцей 43 87%
  Бяспека пешаходаў 26,7 74%
  Актыўная бяспека 10,1 77%
Пратэставаны аўтамабіль:
BMW X1 sDrive18d

Трэцяе пакаленне

правіць

У трэцім пакаленні для BMW X1 прапанаваны бензінавы, дызельны, гібрыдны варыянты, а таксама цалкам электрычны iX1.

На момант дэбюту прапанаваны два бензінавыя і два дызельныя рухавікі. Plug-in-гібрыдныя BMW X1 xDrive25e і BMW X1 xDrive30e маюць электрычны прывад на заднія колы, які спалучаецца з трохцыліндравым бензінавым рухавіком, які прыводзіць у рух пярэднія колы праз 7-ступеньчатую каробку перадач Steptronic з падвойным счапленнем[9].

Усе мадыфікацыі — аўтамабілі з рухавіком унутранага згарання, plug-in-гібрыды і цалкам электрычныя — збіраюцца на адной вытворчай лініі ў Рэгенсбургу. 11 лістапада 2022 года стартавала вытворчасць электрычнага iX1[10].

Мадыфікацыі

правіць

Мадыфікацыі для еўрапейскага рынка[11]:

  • X1 sDrive18i, 100 кВт (136 к.с.)
  • X1 xDrive23i, 160 кВт (218 к.с.)
  • X1 sDrive18d, 110 кВт (150 к.с.)
  • X1 xDrive23d, 155 кВт (211 к.с.)
  • X1 xDrive25e, 180 кВт (245 к.с.)
  • X1 xDrive30e, 240 кВт (326 к.с.)
  • iX1 xDrive30, 200 кВт (272 к.с.)

У красавіку 2023 года на Шанхайскім аўтасалоне былі прадстаўлены X1 для КНР: sDrive 20 Li (рухавік — бензінавы, трохцыліндравы, з турбанаддзіманнем; аб’ём — 1,5 л.; магутнасць — 156 к.с.), sDrive 25 Li і xDrive 25 Li (рухавік — бензінавы, чатырохцыліндравы, з турбанаддзіманнем; аб’ём — 2,0 л.; магутнасць — 204 к.с.), а таксама электрычны iX1 у мадыфікацыі з двума рухавікамі. Усе версіі для кітайскага рынка маюць колавую базу падоўжаную на 10 сантыметраў, каб даць больш месца заднім пасажырам[12].

Бяспека

правіць
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2022[13]  
Балы %
  Бяспека дарослых пасажыраў 32,8 86%
  Бяспека пасажыраў-дзяцей 43,9 89%
  Бяспека пешаходаў 41,1 76%
  Актыўная бяспека 14,8 92%
Пратэставаны аўтамабіль:
BMW X1 2.0 diesel X-Line

Зноскі

  1. https://www.euroncap.com/en/results/bmw/x1/10915
  2. BMW of North America, LLC. BMW Group Achieves Best Sales Year Ever in the U.S.. prnewswire.com (3 студзеня 2013).
  3. BMW Group blijft op koers in 2013.. bmwgroup.com.
  4. BMW Group confirms additional production of BMW X1 at VDL Nedcar (англ.). BMW (25 студзеня 2017). Праверана 13 лістапада 2022.
  5. VDL Nedcar starts production BMW X1 (англ.). VDL Groep (22 жніўня 2017). Праверана 13 лістапада 2022.
  6. Как мы тестировали BMW X1 2016
  7. Для Кітая падоўжылі красовер BMW X1
  8. http://web.archive.org/web/20160304145002/http://www.euroncap.com/en/results/bmw/x1/22021
  9. "Diese 10 Neuheiten kommen noch 2022 auf den Markt"(ням.). de.motor1.com. 2022-10-01. Праверана 2022-10-01.
  10. "BMW kicks off production of the iX1 in Germany"(англ.). electrive.com. 2022-11-11. Праверана 2022-11-12.
  11. "BMW X1 (2022): Alle Preise in der Übersicht"(ням.). de.motor1.com. 2022-06-06. Праверана 2022-10-01.
  12. BMW X1 und iX1 debütieren mit langem Radstand in Shanghai (ням.). de.motor1.com (20 красавіка 2023). Праверана 20 красавіка 2023.
  13. https://www.euroncap.com/en/results/bmw/x1/47128

Спасылкі

правіць