Якаб Штэйнер
Якаб Штэйнер (ням.: Jakob Steiner; 18 сакавіка 1796, Уцэнсторф паблізу Залатурна, Швейцарыя — 1 красавіка 1863, Берн) — швейцарскі матэматык, заснавальнік сінтэтычнай геаметрыі крывых ліній і паверхняў 2-га і вышэйшых парадкаў.
Якаб Штэйнер | |
---|---|
Jakob Steiner | |
| |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1796[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 1863[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Леапольд Кронекер |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАтрымаў адукацыю ў Іфертэне ў І. Песталоці, у 1818 годзе паступіў у Гайдэльбергскі ўніверсітэт.
Скончыўшы там адукацыю, у 1821 годзе, паступіў у Берліне настаўнікам у прыватны інстытут Пламана.
З 1825 па 1835-ы гады быў настаўнікам матэматыкі ў Берлінскім гарадскім прамысловым вучылішчы.
З 1835 годзе пачаў выкладанне ў Берлінскім універсітэце ў якасці экстраардынарнага прафесара матэматыкі.
У 1834 г. быў абраны членам Берлінскай акадэміі навук.
Паміраючы ў 1863 годзе ў Берне, ён завяшчаў 8000 талераў Берлінскай акадэміі навук для прэміі за сачыненні па сінтэтычнай геаметрыі.
Яго ўласныя работы па геаметрыі (часткай змешчаныя ў розных навуковых часопісах, часткай тыя, што засталіся ў рукапісах), а таксама яго лекцыі ў Берлінскім універсітэце паслужылі падставай для выдання ў 1867 г. кнігі пад загалоўкам: «Jacob Steiner’s Vorlesungen über Syntetische Geometrie, bearbeitet von Geiser und Schröter».
Усе яго творы («Gesammelte Werke von Jacob Steiner») выдадзены К. Веерштрасам у Берліне ў 1881—1882 гг.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Jakob Steiner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Штейнер Якоб // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.