[go: up one dir, main page]

А́нглія (англ.: England [ˈɪŋɡlənd]) — найбуйнейшая краіна Злучанага Каралеўства. Займае паўднёва-ўсходнюю частку вострава Брытанія.

Злучанае Каралеўства Англія
England
Герб Англіі
Сцяг Англіі Герб Англіі
Дэвіз: «Dieu et mon droit»
«Бог і маё права»
Гімн: «God Save the King»
Заснавана 927
Афіцыйная мова Англійская (фактычна)
Сталіца Лондан
Найбуйнейшыя гарады Лондан, Бірмінгем, Шэфілд, Лідс, Ліверпул
Форма кіравання Парламентарная манархія
Кароль
Прэм’ер-міністр
Карл III
Рышы Сунак
Дзярж. рэлігія Англіканства
Плошча
• Усяго

133 396 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2015)
• Перапіс (2011)
Шчыльнасць

54.786.300 чал.
53.012.456 чал.
420,5 чал./км²
ВУП (намінал)
  • Разам
  • На душу насельніцтва

$2,68 трлн
$50.566
Этнахаронім Англічане
Валюта Фунт стэрлінгаў
Тэлефонны код +44
Часавыя паясы +0

Назва паходзіць ад англаў (стар.-англ.: Engla land, літаральна «зямля англаў») — германскага народа, якое пасяліўся тут у V — VI ст.

Геаграфія

правіць

Англія займае дзве траціны востраву Брытанія. На поўначы мяжуе з Шатландыяй, на захадзе — з Уэльсам.

Ландшафт Англіі складаецца ў асноўным са спадзістых пагоркаў, да поўначы мясцовасць становіцца больш гарыстай. Горная і раўнінная мясцовасць умоўна падзяляюцца па лініі, якая праходзіць паміж вусцем ракі Ціс на паўночным усходзе і вусцем ракі Экс на паўднёвым захадзе. На ўсходзе размяшчаецца нізінная балоцістая мясцовасць, якая ў асноўным была асушаная для сельскагаспадарчага выкарыстання.

Шэсць найбуйнейшых гарадоў Англіі: Лондан, Бірмінгем, Лідс, Шэфілд, Ліверпул і Манчэстэр. Сярод славутасцей Англіі — знакамітыя ўніверсітэты: Кембрыджскі і Оксфардскі.

Гісторыя

правіць

Тэрыторыя сучаснай Англіі на момант уварвання Юлія Цэзара ў 55 г. да н. э., як і праз стагоддзе, да часу захопу імператарам Клаўдзіем, была населеная кельцкімі плямёнамі, якія зваліся брытамі. У выніку захопу ўся паўднёвая частка вострава (сучасныя Англія і Уэльс) стала часткай Рымскай Імперыі да яе распаду ў V стагоддзі н. э.

Без дапамогі рымскіх легіёнаў Рымская Брытанія не магла доўга процістаяць варварам-германцам, якія з’явіліся ў V—VI стст., як сведчаць хронікі, па запрашэнні саміх брытаў, якія з іх дапамогай разлічвалі абараніцца ад кельцкіх плямёнаў з поўначы — піктаў і скотаў. Прышэльцы ўяўлялі сабой тры групы — юты, саксы і англы. Асвоіўшы тэрыторыі брытаў, гэтыя германцы сталі адціскаць іх на тэрыторыю Уэльса і Карнуола. З часам на занятымі германскімі прышэльцамі землях сфармаваліся асобныя каралеўствы, якія склалі, у прыватнасці, «Англасаксонскую гептархію» («Сем каралеўстваў»). Час ад часу адзін з сямі англа-саксонскіх каралёў, якога называлі «Брытвальда» (прыблізна азначае «Кіраўнік Брытаніі»), атрымліваў кантроль над большай часткай Англіі. Наогул, цяжка назваць момант, калі Англія была канчаткова аб’яднаная. Па некаторых апісаннях, аб’яднанне наступіла разам з нашэсцем дацкіх вікінгаў, якія захапілі ўсходнюю частку Англіі. Эгберт, кароль Уэссекса (памёр у 839), часта завецца першым каралём усёй Англіі, хоць тытул «Кароль Англіі» з’явіўся толькі праз два пакаленні — у перыяд кіравання Альфрэда Вялікага (871899).

 
Вільгельм I Заваёўнік

Некаторыя гісторыкі пачынаюць адлік кіраўнікоў з нарманскай заваёвы ў 1066 г., нумарацыя англійскіх манархаў таксама выкарыстоўвае гэтую падзею як нулявую кропку (напрыклад, Эдуард I, каранаваны ў XIII стагоддзі, не быў першым каралём з такім імем — але ён быў першым Эдуардам з 1066 г.). Аднак Вільгельм Заваёўнік не заснаваў і не аб’ядноўваў краіну, а толькі захапіў уласна Англію, насадзіўшы франка-нарманскае кіраванне.

У канцы XIII стагоддзя суседняе княства Уэльс было канчаткова заваяванае Англіяй і стала часткай Англійскага каралеўства. Гісторыя Англіі як незалежнай дзяржавы ідзе праз Сярэднявечча і Адраджэнне да перыяду кіравання Елізаветы I, апошняй каралевы з дынастыі Цюдараў, пасля яе валадарыў Якаў I, які раней быў каралём Шатландыі пад імем Якава VI. Звяз Англіі і Шатландыі быў дапоўнены стагоддзем пазней Актам аб звязе (1707), які канчаткова аб’яднаў Англію і Шатландыю ў Злучанае Каралеўства (United Kingdom).

Палітычная сістэма

правіць

Пасля рэформ 1990-х гадоў у Паўночнай Ірландыі, Уэльсе і Шатландыі Англія засталася адзінай часткай Вялікабрытаніі, якая не мае ўласнага парламента і ўрада. Функцыю парламента Англіі выконвае парламент Вялікабрытаніі, функцыі ўрада — кабінет міністраў Вялікабрытаніі. Выканаўчую ўладу, якая адказвае ў тым ліку за тэрыторыю Англіі, узначальвае прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі.

 
Тэрэза Мэй

Ёсць рух у падтрымку стварэння самастойнага парламента і ўрада Англіі. Незадаволенасць прыхільнікаў руху выклікае тое, што рашэнні, якія дзейнічаюць у Шатландыі, прымае парламент Шатландыі (і аналагічна з Нацыянальнай асамблеяй Уэльса, Асамблеяй Паўночнай Ірландыі), але рашэнні, якія дзейнічаюць у Англіі, прымае агульнадзяржаўны парламент, дзе галасуюць шатландскія, валійскія і паўночнаірландскія дэпутаты.

Ідэю самастойнага парламента падтрымліваюць многія члены Кансерватыўнай партыі, тым часам Лейбарысцкая партыя лічыць, што стварэнне самастойных органаў кіравання прывядзе да рэзкага змяншэння ролі Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі, што прывядзе да распаду дзяржавы.

Адміністрацыйнае дзяленне

правіць

Гістарычна найбуйнейшай адміністрацыйнай адзінкай у Англіі былі графствы. Гэтыя адзінкі паўсталі з больш старажытных, якія існавалі да аб’яднання Англіі: каралеўстваў (як Сасекс і Эсекс), герцагстваў (як Ёркшыр, Корнуал і Ланкашыр) або проста ўчасткаў зямлі, якімі ўзнагароджвалі дваран (такіх як Беркшыр). Да 1867 года яны былі падзелены на драбнейшыя адзінкі, якія зваліся сотнямі.

Самакіраванне ў межах графства пасля аб’яднання практычна адсутнічала, таму межы графстваў не былі сапраўды вызначаныя і не мелі практычна ніякай ролі. Пасля прамысловай рэвалюцыі ў выніку ўзнікнення буйных індустрыяльных цэнтраў утварыліся метрапольныя графствы, цэнтрамі якіх сталі найбуйнейшыя гарады.

У цяперашні час Англія складаецца з 39 графстваў, 6 метрапольных графстваў і Вялікага Лондана.

Эканоміка

правіць

Важную ролю ў англійскай эканоміцы выконвае сельская гаспадарка, прамысловая вытворчасць, індустрыя высокіх тэхналогій і спартыўная індустрыя. У 2010 годзе спорт забяспечыў 1,9 % ВУП Англіі і ўвайшоў у лік 15 найбуйнейшых галін англійскай эканомікі, перасягнуў такія галіны, як паслугі сувязі, юрыдычныя паслугі, бухгалтарскі ўлік, выдавецкая справа, рэклама і камунальныя паслугі. У 2010 годзе са спортам звязана болей за 400 000 працоўных месцаў, то бок каля 2,3 % усёй занятасці ў Англіі. Паводле ацэнак спецыялістаў, карысць здароўю людзей, якія рэгулярна займаюцца спортам, прынесла англійскай эканоміцы каля £ 11,2 млрд. Правядзенне масавых спартыўных спаборніцтваў, такіх як марафоны, павялічвае пазнавальнасць месцаў іх правядзення і дазваляе павялічыць прыбыткі ад турызму пры мінімальных інвестыцыях у інфраструктуру.

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць