[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Іозеф Герхард Цукарыні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Zucc.)
Іозеф Герхард Цукарыні
ням.: Joseph Gerhard Zuccarini
Дата нараджэння 10 жніўня 1797(1797-08-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1848(1848-02-18)[1] (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, выкладчык універсітэта, паэт, батанічны калекцыянер
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Хрысціян Готфрыд Неес фон Эзенбек[d]
Вядомы як даследчык раслін Далёкага Усходу, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Joseph Gerhard Zuccarini на Віківідах
Старонка на Віківідах
Joseph Gerhard Zuccarini на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы
Тытульны аркуш кнігі Зібальда і Цукарыні Flora japonica

Іозеф Герхард Цукарыні (ням.: Joseph Gerhard Zuccarini; 10 жніўня 1797, Мюнхен, Германія, — 18 лютага 1848, Мюнхен) — нямецкі батанік, прафесар батанікі Мюнхенскага ўніверсітэта.

Вядомы працамі па флоры Далёкага Усходу, асабліва Японіі, выдадзенымі сумесна з Філіпам фон Зібальдам паводле матэрыялаў, сабраных апошнім; а таксама батанічнымі апісаннямі раслін, сабраных у іншых абласцях Зямлі (у прыватнасці, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы).

Вывучаў медыцыну і прыродазнаўчую гісторыю ва універсітэце ў Эрлангене (1815—1819) у Хрысціяна Нееса фон Эзенбека. Пасля заканчэння вучобы вярнуўся ў родны Мюнхен, дзе пачаў працу ў батанічным садзе пад кіраўніцтвам Франца Шранка.

У 1823 годзе абраны ад'юнктам Баварскай Каралеўскай акадэміі навук і выкладаў батаніку ў Каралеўскім ліцэі.

У 1824 годзе стаў чытаць лекцыі ў Медыка-хірургічным інстытуце ў Мюнхене, у 1826-м прызначаны экстраардынарным, а ў 1835-м — ардынарным прафесарам сельскагаспадарчай і лесаводчай батанікі ў Мюнхенскім універсітэце.

У 1827 годзе абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1839 годзе — акадэмікам Баварскай акадэміі навук.

У 1836 годзе, пасля смерці Шранка, заняў месца захавальніка батанічнага саду.

З 1820 года апісваў і сістэматызаваў гербарый, сабраны ў Бразіліі Карлам фон Марцыусам.

Род раслін Zuccarinia Blume сямейства Марэнавыя названы Карлам Людвігам Блюмэ ў 1826 годзе ў яго гонар.

Асноўныя надрукаваныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Monographie der amerikanischen Oxalisarten // Denkschriften d. K. Bayer. Akad. d. Wissensch., 1825, том IV (ням.)
  • Flora der Gegend von München, 1829 (ням.)
  • Nachtrag // Denkschriften d. K. Bayer. Akad. d. Wissensch. 1832, том X (ням.)
  • Charakteristik der deutschen Holzgewächse im blattlosen Zustand, I—II, Мюнхен, 1829—1831) (ням.)
  • Plantarum novarum vel minus cognitarum…, 1832—1845 (лац.)
  • Flora Japonica sive Plantae quas in imperio Japanico coll., descripsit, ex parte in ipsis locis pingendas cur. : [Lugduni Batavorum apud auctorem 1835—1870] / Ph. Fr. de Siebold. Sectio prima, continens plantas ornatui vel usui inservientes Digessit J. G. Zuccarini. Monimentum in memoriam Engelberti Kaempferi ; Caroli Petri Thunbergit in horto botanico insulae Dezima cura et sumptibus Ph. Fr. de Siebold positum 1826 (Лейдэн, 1835—1870) (сумесна з Зібальдам) (лац.)
  • Florae Japoniae familiae naturales, 1843—1846 (сумесна з Зібальдам) (лац.)

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  • С. F. v. Martius. Denkrede auf Jos.-Gerh. Zuccarini, gelesen in d. öffentl. Sitzung d. k. bayer. Akad. d. Wissensch. am 28 März 1848 // Flora, 1848, № 39 (ням.)