M36 (аб’ект Месье)
Выгляд
(Пасля перасылкі з NGC 1960)
Зорнае скопішча | |
---|---|
Гісторыя даследавання | |
Адкрывальнік | Джавані Батыста Гадыерна |
Дата адкрыцця | да 1654 |
Абазначэнні | NGC 1960, M 36, |
Назіральныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Тып | Рассеянае скопішча |
Прамое ўзыходжанне | 05гадз 36,2мін |
Схіленне | 34° 08.4′ |
Адлегласць | 4100 св. гадоў (1260 пк) |
Бачная зорная велічыня (V) | +6,3 |
Бачныя памеры (V) | 12,0? |
Сузор’е | Вознік |
Фізічныя характарыстыкі | |
Спектральны клас | I,3,m |
M36 (каталог Месье) — рассеянае скопішча ў сузор’і Возніка.
Гісторыя адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]Скопішча адкрыў Джавані Батыста Гадзіерна да 1654 года.
Назіранні
[правіць | правіць зыходнік]Адно з трох знакамітых рассеяных скопішчаў Возніка. Яно як і сузор’е даступна для назіранняў з восені да вясны. У бінокль яго няцяжка заўважыць у выглядзе туманнай плямкі на працягу лініі β Цяля — χ Возніка. У тэлескоп умеранай (100—127 мм) апертуры скопішча падзяляецца на два дзясяткі блакітных зорак сабраных у трохвугольную фігуру. У цэнтры скопішча размешчана не вельмі цесная (9m, 11") падвойная STF 737.