[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Mark V

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Mark V
Класіфікацыя цяжкі танк
Краіна Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Гісторыя
Распрацоўнік Walter Gordon Wilson[d]
Вытворца Metro-Cammell[d]
Колькасць выпушчаных, шт. 400
Войны Першая сусветная вайна
Габарыты
Даўжыня, мм 8060
Шырыня, мм 3950 («самец»),
3320 («самка»)
Вышыня, мм 2630
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 2 × 57-мм «Гочкіс» («самец»)
Кулямёты 4 × 8-мм «Гочкіс» («самец»);
5 × 7,7-мм «Вікерс»,
1 × 8-мм «Гочкіс» («самка»)
Рухомасць
Тып рухавіка Рыкарда 6-цыліндравы
Магутнасць рухавіка, к. с. 150 (пры 1000 аб/хв)
Хуткасць па шашы, км/г 6,5
Пераадольваемая сценка, м 1,5
Пераадольваемы роў, м 4
Пераадольваемы брод, м 1
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Mk V — брытанскі цяжкі танк часоў Першай сусветнай вайны. Як і папярэднія брытанскія танкі, выпускаўся ў двух мадыфікацыях, якія адрозніваюцца паміж сабой узбраеннем: «самец» (англ.: male) — са змяшаным гарматна-кулямётным узбраеннем і «самка» (англ.: female) — з чыста кулямётным узбраеннем.

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Новая мадыфікацыя Mk V істотна адрознівалася ад сваіх папярэднікаў як унутрана, так і вонкава. На ёй усталявалі чатыроххуткастную, планятарную каробку перадач сістэмы Вільсана і спецыяльны танкавы рухавік «Рыкарда». З гэтага часу машынай кіраваў адзін чалавек — удалося пазбавіцца ад бартавых каробак перадач. Адметнай вонкавай прыкметай Mk V сталі паветразаборнікі сістэмы астуджэння, змантаваныя па бартах танка. Радыятар усталёўваўся ў адным блоку з маторам. Рубку камандзіра павялічылі, а ў карме ўсталявалі яшчэ адзін кулямёт. Першыя Mk V пачалі паступаць у войскі ў маі 1918 года, а ўсяго да канца вайны было пабудавана 400 машын — па 200 «самцоў» і «самак».

Далейшае выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]
Каманда танка «Генералъ Дроздовскій». Верасень 1919. На правым рукаве аднаго з афіцэраў экіпажа бачны шаўрон у выглядзе англійскага танка Mk.V

Баявыя машыны Mk IV і Mk V — асноўныя англійскія танкі I сусветнай вайны. Нягледзячы на мноства недахопаў, яны паспяхова ўдзельнічалі ў шматлікіх бітвах і шырока выкарыстоўваліся ў арміях іншых краін: 77 машын англічане перадалі французам 1 лістапада 1918 года, некалькі асобнікаў былі і ў арміі ЗША. Трафейныя Mk IV былі ў кайзераўскай арміі, а Mk V — у войсках інтэрвентаў і «Белай гвардыі» ў Расіі. Некаторыя з іх былі захопленыя Чырвонай Арміяй і названы «Рыкарда», па адлітай на блоку цыліндраў рухавіка назве фірмы-вытворцы сілавога агрэгата (выкарыстоўваліся да 1930 года). Пасля I сусветнай вайны толькі танкі Mk V і Mk V* знаходзіліся на ўзбраенні брытанскай арміі. Таксама танкі былі ў арміях Польшчы, Японіі, Латвіі, Эстоніі (да пачатку Другой сусветнай). Маюцца звесткі аб удзеле танка ў абароне Берліна.

Трэцяя бітва за Царыцын

[правіць | правіць зыходнік]

У ходзе аперацыі ў чэрвені 1919 года, якая скончылася ўзяццем горада войскамі Пятра Урангеля, упершыню ў грамадзянскай вайне раніцай 17 чэрвеня адначасова канцэнтравана адбылася атака 17-ці танкаў Першага танкавага дывізіёна, сфармаванага ў Екацерынадары, і 4 бронепаяздоў: Арол, Адзіная Расія, Наперад, за Радзіму, Атаман Самсонаў, у выніку чаго была цалкам узламаная абарона чырвоных. З танкаў, сфармаваных у чатыры танкавых атрада па 4 танка, восем штук былі цяжкімі гарматнымі Mk V, а дзевяць — лёгкімі кулямётнымі, з якіх у адным знаходзіўся «са спорту» брытанскі экіпаж аднарукага капітана Кокса.[1]

Знаходзіўся на ўзбраенні

[правіць | правіць зыходнік]
  1. А. Трембовельский. 3-й отряд танков [командир полк. Миронович] под Царицыном. // Вооружённые силы на Юге России. Январь-июнь 1919 года. / д.и.н. С.В. Волков. — М: Центрполиграф, 2003. — С. 588-590. — 672 с. — ("Россия забытая и неизвестная. Белое движение в России", том 17). — 3 000 экз. — ISBN 5-95-24-0666-1.

Спіс літаратуры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Библиотека военной истории. Энциклопедия танков, Санкт-Петербург, 1998 год. Составитель Холявский Г. Л., Издатель АТС, 578 стр., ISBN 985-433-253-5.