[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Джон Ліндлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Lindl.)
Джон Ліндлі
англ.: John Lindley
Дата нараджэння 5 лютага 1799(1799-02-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1865(1865-11-01)[1] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька George Lindley[d][3]
Маці Mary Moore[d][3]
Жонка Sarah Freestone[d][4][3][…]
Дзеці Nathaniel Lindley, Baron Lindley[d][3], Sarah Lindley Crease[d][3][4], Barbara Lindley[d][4] і George Lindley[d][4][3]
Род дзейнасці батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, выкладчык універсітэта, пісьменнік, міколаг, рэдактар, мастак-ілюстратар навуковых прац, orchidologist
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды Каралеўскі медаль Лонданскага каралеўскага таварыства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Lindl.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI
Персанальная старонка на сайце IPNI

Іншае, верагодна састарэлае, абазначэнне: Lindley

John Lindley на Віківідах
Старонка на Віківідах
John Lindley на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Джон Ліндлі (Ліндлей) (англ.: John Lindley; 17991865) — англійскі батанік, садоўнік, знаўца сямейства архідных (Orchidaceae).

З 1829 па 1860 гады быў прафесарам батанікі ў Лонданскім універсітэце.

На працягу 40 лёт быў сакратаром Лонданскага таварыства садоўніцтва.

Нарадзіўся ў мястэчку Old Catton  (англ.), размешчаным недалёка ад Норвіча, і быў адным з чатырох дзяцей Джорджа і Мэры Ліндлі. Яго бацька быў уладальнікам пладовага гадавальніка, аднак, садаводчае прадпрыемства не прыносіла дастатковага прыбытку і сям'я жыла вельмі сціпла. Джон з юнацкасці дапамагаў бацьку ў садзе і займаўся зборам палявых кветак у наваколлях Норвіча. Адукацыю атрымаў у гімназіі Норвіча (Norwich School). Сям'я не магла падтрымаць яго паступленне ва ўніверсітэт і ў 1815 годзе ён стаў агентам бельгійскай фірмы па гандлі насеннем у Лондане.

У гэты перыяд ён знаёміцца з Уільямам Гукерам, які дапамог яму заняць месца асістэнта ў гербарыі Джозефа Банкса.

Сваю навуковую дзейнасць пачаў ён выданнем (у 1820 годзе) манаграфіі руж («Rosarum Monographia», з 19 табліцамі), у наступным годзе пачаў друкаваць «Collectanea Botanica» (I—VIII).

Ліндлі спачатку прыняў сістэму класіфікацыі раслін Дэкандоля, але потым у працы The vegetable Kingdom, грунтуючыся на новых пошуках, прапанаваў сваю класіфікацыю, якая складала ў сабе 7 класаў, 56 спалучэнняў, ці пераходных злучальных груп, і 303 сямействы. Пад імем «караняродных» (Rhizogenes) Ліндлі згрупаваў паразітуючыя бесхларафілавыя расліны; пад «сеткаватымі» (Dictyogenes) сабраў тыя з аднадольных, якія па лісцю і знешняму выгляду маюць падабенства з двухдольнымі; нарэшце, голанасенныя, ці хвойныя (Gymnospermes), пераназваў у Gymnogenes (галародныя).

За час навуковай дзейнасці ім было апісана некалькі тысяч відаў раслін[5].

Батанічныя ілюстрацыі з прац Ліндлі:
1. Papaver bracteatum Lindl. з кнігі «Collectanea botanica», 1821
2. Verticordia nitens (Lindl.) Endl. з артыкула «A sketch of the vegetation of the Swan River Colony», 1839
3. тыпы кветак, малюнак з кнігі «An introduction to botany», 1835

Друкаваныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
Lindleya mespiloides H.B.K. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Гумбальта, Банплана і Кунта «Nova genera et species plantarum…» Vol. 6, 1815—1825

У гонар і памяць

[правіць | правіць зыходнік]

Карл Кунт у гонар Ліндлі назваў род раслін Ліндлея (Lindleya Kunth, nom. cons.)[6], які адносіцца да сямейства Ружовыя (Rosaceae).

Зноскі

  1. а б John Lindley // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. John Lindley // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е Kindred Britain
  4. а б в г Lundy D. R. The Peerage
  5. Гл. спасылку «Спіс таксонаў на сайце IPNI» у картцы сістэматыка
  6. Lindleya: інфармацыя на сайце IPNI (англ.)